Юрый Давыдавіч Бяльзацкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Юрый Давыдавіч БЯЛЬЗАЦКІ''' ({{ДН|31|12|1909}}, [[Варшава]] — {{ДС|31|8|1963}}) — беларускі [[кампазітар]], дырыжор, піяніст.
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Варшаўская кансерваторыя|Варшаўскую кансерваторыю]] па класах кампазіцыі і дырыжыравання (1934). На Беларусі з 1939. У 1940—47 у [[Дзяржаўны джаз-аркестр БССР|Дзяржаўным джаз-аркестры БССР]], з 1949 канцэртмайстар Белдзяржэстрады, у 1958—61 мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор канцэртна-эстраднага аркестра [[Беларускае радыё|Беларускага радыё]].
 
Сярод твораў музычная камедыя «Даліна шчасця» (паст. 1957); араторыя «Маёй Радзіме» (1963); Сюіта на тэмы польскіх народных танцаў і Балетная сіюта для сімфанічнага аркестра; Канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1955), «Ваенная фантазія», Фантазія на тэмы песень [[Уладзімір Алоўнікаў|У. Алоўнікава]] (для эстраднага аркестра), музыка да кінафільмаў «Паўлінка», «Зялёныя агні», «Міколка-паравоз», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Каханнем трэба даражыць» (усе ў сааўтарстве), «Наперадзе кругы паварот» і інш.