Ліда: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 74:
З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Слонімскай губерні, у 1797 уваходзіла ў Літоўскую, з 1801 — [[Гродзенская губерня|Гродзенскую]] і з 1842 — [[Віленская губерня|Віленскую]] губерні. У канцы 19 ст. дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзена першая чыгуначная лінія.
 
У 1-ую сусветную вайну Ліда была акупавана германскімі войскамі. Восенню [[1918]] у горадзе сфарміравалася Самаабарона Лідскай зямлі — польская ваенная арганізацыя, мэтай якой была абарона горада ад бальшавікоў. Яе арганізаваў лейтенант Вацлаў Шукевіч<ref>Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.</ref>. Пасля капітуляцыі Германіі ў вайне і вываду яе войск за ўладу змагаліся «Літоўская тарыба», польскія легіянеры, бальшавікі, прадстаўнікі яўрэйскіх партый. 29 снежня 1918 бальшавікі стварылі Часовы рэвалюцыйны камітэт, які абвясціў сябе адзіным органам улады ў горадзе і павеце. Рэўком з дапамогай рабочых захапіў зброю, якая была закуплена «Тарыбай» і стварыў атрад міліцыі (100 чалавек). У рукі рэўкома перайшлі гарадская электрастанцыя, тэлефон, тэлеграф, чыгуначны вузел. У студзені 1919 польскія легіянеры падышлі да Ліды. Рэўком арганізаваў абарону горада. Вечарам 5 студзеня 1919 ў горад уступіў перадавы атрад Чырвонай Арміі. Легіянеры вымушаны былі адступіць. 10 студзеня ў Ліду ўвайшлі чырвонаармейцы 3-га Сядлецкага палка. Лідскі Часовы рэвалюцыйны камітэт быў прызнаны органам савецкай улады і пераўтвораны ў Лідскі павятовы ваенна-рэвалюцынны камітэт. Аднак напады польскіх легіянераў актывізаваліся<!--Nieabjektyunaja farmulouka. Pa-pershaje, geta byu nastup Polskaga Vojska, a nie neijkih "legijanerau", a pa-drugoje, napisać "napady aktyvizavalisia - guchyć byccam b niejkija chuzhyja bandyty pryjshli. Kali laska, zmianicie na bolsh nejtralnuju farmulouku-->. 16 красавіка 1919 войскі палякаў трыма калонамі пачалі наступ на Ліду. Пад іх націскам часці Чырвонай Арміі адыходзілі. 17 сакавіка бой распачаўся на вуліцах Ліды. Горад двойчы пераходзіў з рук у рукі. Былі забіты ці трапілі за краты многія актывісты савецкай улады.<ref>Памяць... С. 139-140.</ref> [[7 чэрвеня]] [[1919]] горад разам з усім Лідскім паветам увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі<ref>Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41</ref>. Вясной 1920 Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне. 17 ліпеня была занята Ліда. Улада ў горадзе і павеце перайшла ў рукі Лідскага павятовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Войскі Польшчы перайшлі ў наступленне ў жніўні 1921. 30 верасня Чырвоная Армія вымушана была пакінуць Ліду.
 
У 1921—1939 горад у складзе Польшчы, цэнтр павета ў Навагрудскім ваяводстве. Найвялікшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, маючым значэнне як вытворца гумовага абутку на цэлую Польшчу, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў [[1929]]. Працавалі таксама іншыя прадпрыемствы: па вытворчасці сельскагаспадарчых прылад, вырабаў з дроту, гумы, вытворчасці піва і алею, дзейнічалі кафлярні, тартакі, пякарні. У 1930 на прамысловых прадпрыемствах Ліды было занята каля 800 чал., з іх трэцюю частку складалі працаўнікі «Ардалю». З 1935 выдаваўся рэгіянальны краязнаўчы штомесячнік «[[Ziemia Lidzka]]».