Ліда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др норма беларускага правапісу
др у гэтым раздзеле можна ўвогуле не ўзгадваць канкрэтных асобаў
Радок 74:
З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Слонімскай губерні, у 1797 уваходзіла ў Літоўскую, з 1801 — [[Гродзенская губерня|Гродзенскую]] і з 1842 — [[Віленская губерня|Віленскую]] губерні. У канцы 19 ст. дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзена першая чыгуначная лінія.
 
У 1-ую сусветную вайну Ліда была акупавана германскімі войскамі. Восенню [[1918]] сфарміравалася Самаабарона Лідскай зямлі — польская ваенная арганізацыя<!--. Яе арганізаваў лейтенант Вацлаў Шукевіч--><ref>Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.</ref>. Пасля капітуляцыі Германіі ў вайне і вываду яе войск за ўладу змагаліся «Літоўская тарыба», польскія легіянеры, бальшавікі, прадстаўнікі яўрэйскіх партый. 29 снежня 1918 бальшавікі стварылі Часовы рэвалюцыйны камітэт, які абвясціў сябе адзіным органам улады ў горадзе і павеце. Рэўком з дапамогай рабочых захапіў зброю, якая была закуплена «Тарыбай» і стварыў атрад міліцыі (100 чалавек). У рукі рэўкома перайшлі гарадская электрастанцыя, тэлефон, тэлеграф, чыгуначны вузел. У студзені 1919 польскія легіянеры падышлі да Ліды. Рэўком арганізаваў абарону горада. Вечарам 5 студзеня 1919 ў горад уступіў перадавы атрад Чырвонай Арміі. Легіянеры вымушаны былі адступіць. 10 студзеня ў Ліду ўвайшлі чырвонаармейцы 3-га Сядлецкага палка. Лідскі Часовы рэвалюцыйны камітэт быў прызнаны органам савецкай улады і пераўтвораны ў Лідскі павятовы ваенна-рэвалюцынны камітэт. Аднак 16 красавіка 1919 войскі палякаў трыма калонамі пачалі наступ на Ліду. Пад іх націскам часці Чырвонай Арміі адыходзілі. 17 сакавіка бой распачаўся на вуліцах Ліды. Горад двойчы пераходзіў з рук у рукі. Былі забіты ці трапілі за краты многія актывісты савецкай улады.<ref>Памяць... С. 139-140.</ref> Змаганне за Ліду завяршылася перамогай Польскага войска. Палякам удалося здабыць бальшавіцкі ваенны цягнік, некалькі іншых цягнікоў, шмат зброі і амуніцыі.<!--Бальшавікі пасля страты горада пачалі збягаць на ўсход. За німі паехала польская кавалерыя з 7 Полька Люблінскіх Уланаў маёра [[Януш Глугоўскі|Януша Глухоўскага]]. Палякі адрэзалі дарогу бальшавікам недалёка Ліпнішак, 24 км ад Ліды. Бальшавікі пацярпелі чарговую паразу, Польскае войска здабыла шмат ваенных рэсурсаў і ўзяла ваеннапалонных--><ref>Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. С. 89−90</ref>
 
[[7 чэрвеня]] [[1919]] горад разам з усім Лідскім паветам увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай управы Усходніх земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі<ref>Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41</ref>. Вясной 1920 Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне. 17 ліпеня была занята Ліда. Улада ў горадзе і павеце перайшла ў рукі Лідскага павятовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Войскі Польшчы перайшлі ў наступленне ў жніўні 1921. 30 верасня Чырвоная Армія вымушана была пакінуць Ліду.