Станіслаў Юхновіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Станіслаў Юхновіч''' ({{lang-pl|Stanislaw Juchnowicz}}, нар. {{ДН|10|6|1923}}, {{МН|Ліда|у Лідзе|}})  — польскі архітэктар, даследчык горадабудаўніцтва. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1974).
 
Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца і настаўніцы. Вучыўся ў Ковелі, Самбары, Катавіцах, [[Львоў|Львове]]. Жаўнер [[АК]], адначасова вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце (1942-44), працягнуў навучанне ў палітэхніцы ў [[Кракаў|Кракаве]] (1945-47), у [[Гданьск]]у (1948). Працаваў кіраўніком майстэрні па аднаўленні галоўнага горада ў Гданьску, праектнай арганізацыі Кракава (1950-59). Быў стыпендыятам фонду Форда ва ўніверсітэце ў Філадэльфіі (1959-60). Пазней  — навукова-метадычны супрацоўнік Кракаўскага політэхнічнага інстытута, кіраўнік установы пры інстытуце па праектаванні гарадоў і мястэчак (1967-70), намеснік дырэктара інстытута горадабудаўніцтва і прасторавага планавання (1970-73). У 1973-81 кіраўнік арганізацыі па горадабудаўніцтве і рэгіянальным планаванні ў [[Нігерыя|Нігерыі]], адначасова дэкан факультэта праектавання навакольнага ландшафту Заірскага ўніверсітэта (1974-76), заснавальнік і кіраўнік Цэнтра ўдасканальвання горадабудаўнікоў для краін, якія сталі на шлях развіцця, пры Кракаўскім політэхнічным інстытуце.
 
Выканаў праекты рэканструкцыі галоўнага горада ў Гданьску (1948-50), будаўніцтва Новай Гуты (1950-59, у сааўтарстве), перабудовы цэнтраў [[Лодзь|Лодзі]], Кракава, Хожува, [[Люблін]]а, [[Сант'яга]] (1962-70), рэкультывацыі і рэабілітацыі тэрыторый, пашкоджаных здабычай вугалю ў раёне Вальбжыха (1990-91). Выдаў у Кракаве кнігі: "«Аб сувязях і ўплывах транспарту на фарміраванне цэнтраў гарадоў у ЗША"» (1962), "«Цэнтры польскіх гарадоў. Вывучэнне ўдасканалення і развіцця цэнтраў"» (1971), "«Форма і структура плана новай сталіцы Нігерыі"» (1976), "«Да праблемы аховы і ўдасканалення атачэння ў Польшчы"» (1990), "«Крыніцы паталагічнай урбанізацыі і экалагічнага крызісу Кракава"» (1990), "«Заходняя Афрыка. Атачэнне, культура, развіццё. З досведу праектавання гарадоў у Нігерыі"» (1996).
 
Сябар шматлікіх міжнародных і польскіх навуковых аб'яднанняў, якія займаюцца вывучэннем архітэктурнага наваколля. Член Прэзідыума грамадскага камітэта па аднаўленні помнікаў даўніны Кракава (1989).