Рыгор Савіч Скаварада: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Григорий Сковорода.jpg|thumb|Рыгор Савіч Скаварада]]
''' Рыго́р Са́віч СКАВАРАДА́''' ({{lang-uk|Григорій Савич Сковорода}}; {{ДН|3|12|1722|22|11}}, Чарнухі, Любенскі полк — {{ДС|9|11|1794|29|4}}, Іванаўка, Харкаўская губерня) — [[РоссіяРасійская імперыя|рускі]] і [[украінцы|украінскі]] [[асветніцтва|асветнік]]-[[гуманізм|гуманіст]], [[філосаф]] і [[паэт]].
 
Адукацыю атрымаў у Кіеўскай акадэміі. З-за праследаванняў свецкіх і духоўных улад з 1769 вандраваў па Украіне і прапаведаваў свае філасофскія погляды. Вядомы сваімі асветніцка-этычнымі ідэямі, заснаванымі на ўслаўленні працоўнага народа, крытыцы сацыяльнай няроўнасці. Лічыў, што шчасце чалавека заключаецца ў працы, якая адпавядае яго прыродным схільнасцям. У педагагічных поглядах знайшлі адлюстраванне гуманізм, дэмакратызм, любоў да радзімы і народа. Ён перакладаў творы [[Гарацый|Гарацыя]], [[Вергілій|Вергілія]], [[Авідзій|Авідзія]], [[Плутарх]]а, [[Цыцэрон]]а, новалацінскіх паэтаў. У паэтычных зборніках «Сад божых песень», «Байкі харкаўскія» (30 баек) асуджаў тагачасную сацыяльную сістэму, апяваў свабоду, прыгажосць роднай прыроды, сцвярджаў высокія маральныя пачаткі ў чалавеку. Лічыў, што чалавек і свет — гэта дзве бездані: «Ён у табе, а ты ў ім». Распрацоўваючы тэмы гуманістычнай псіхалогіі, аддаваў перавагу чалавечаму інтэлекту, яго магчымасцям удасканальваць індывідуальнае і грамадскае жыццё («Наркіс. Разглагол пра тое: пазнай сябе», да 1767; «Сімфонія, названая кніга Асхань, пра пазнанне самога сябе», 1767; «Размова пяці пра ісціннае шчасце ў жыцці», 1773-1774 і інш.).