Розніца паміж версіямі "Ізі Харык"

116 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
др
вікіфікацыя
др (вікіфікацыя)
'''Ізі Харык''' (''Ісак Давыдавіч Харык''; {{ДН|17|3|1898}}, [[вёска Зембін]], {{МН|Барысаўскі раён|у Барысаўскім раёне|}}, [[Мінская вобласць]]  — {{ДС|29|10|1937}})  — беларускі [[паэт]]. Член-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў хедары. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах [[Горад Мінск|Мінска]], [[Горад Барысаў|Барысава]], [[Горад Гомель|Гомеля]]. У 1917  г. пераехаў у [[Мінск]] на пастаяннае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919  г. пайшоў добраахвотнікам у [[РСЧА|Чырвоную Армію.]] Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава, у 1927  г. скончыў [[Маскоўскі ўніверсітэт]]. Пасля вяртання ў Мінск у 1928-1937 1928—1937 гг. быў рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР. У верасні 1937  г. рэпрэсіраваны. 28.10.1937  г. Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956  г. Член [[ЦВК БССР]] у 1931-1934 1931—1934 гг.
 
== Творчасць ==
Першыя вершы апублікаваў у 1920  г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Пісаў на мове [[ідыш]]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Трапятанне» (1922), «Мінскія балоты» (1924), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (1936), «На чужым балі» (паэма, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970). У перакладзе на беларускую выйшлі Выбраныя творы (1958), «Выбранае» (1969), на рускую «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971).
 
== Літаратура ==