Кацярына II: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 83:
== Знешняя палітыка ==
Услед за Пятром I Кацярына лічыла, што Расія павінна займаць актыўную пазіцыю на сусветнай арэне.
Уступіўшы на прастол, яна разарвала саюзны дагавор з [[Каралеўства Прусія|Прусіяй]], заключаны яшчэ [[ПетрПётр III, імператар расійскі|Пятром III]]. Дзякуючы яе намаганням, у [[Курляндыя|Курляндыі]] быў адноўлены Э. І. Бірон. У [[1763]] годзе, пры дапамозе Прусіі, Расія дабілася выбрання на трон [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] свайго стаўленіка Станіслава Панятоўскага. Гэта прывяло да ахаладжэння адносін з [[Аўстрыя]]й, якая, асцерагаючыся празмернага ўзмацнення Расіі, пачала падбухторваць Турцыю на вайну з Расіяй, што прывяло да [[Руска-турэцкая вайна, 1768-1774|руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў]]. Гэтая вайна была даволі паспяховай для Расіі але цяжкія ўнутрыпалітычныя абставіны прымусілі Расію шукаць міру. Для гэтага неабходна было аднавіць адносіны з Аўстрыяй. Трэба было шукаць кампраміс. І кампраміс быў знойдзены: у 1772 годзе адбыўся [[першы падзел Рэчы Паспалітай]] паміж трыма краінамі: Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Пазней Расія падпісала з Турцыяй [[Кучук-Кайнарджыйскі мір]], які забяспечваў Расіі выгадную для яе незалежнасць [[Крым]]у ад Турцыі.
 
У вайне Англіі з яе паўночна-амерыканскімі калоніямі Расія фармальна заняла нейтральную пазіцыю, і Кацярына адмовіла англійскаму каралю дапамагчы войскамі. Замест гэтага Расія выступіла з Дэкларацыяй аб узброеным нейтралітэце, якую падтрымалі рад еўрапейскіх краін, што аб'ектыўна садзейнічала перамозе каланістаў.