Язэп Гайлевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
− 5 categories using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Цёзкі|Гайлевіч}}
'''Язэп (Юзаф) Казіміравіч ГАЙЛЕВІЧ''' ({{ДН|26|2|1893}}, в. Дразды Дзісенскага (Свянцянскага, Вілейскага?) павета [[Віленская губернія|Віленскай губерні]] — {{ДС|18|10|1971}}, в. Бальбінава Краслаўскага раёна ЛатССР), рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог, прыхільнік беларусізацыі Каталіцкай царквы, дзеяч беларускага руху ў Латвіі.
 
== Біяграфія ==
У 1913 паступіў у Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. З-за падзей 1917—1918 у Расіі быў вымушаны перапыніць вучобу. Заняткі прадоўжыў у Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі. 29.2.1920 пасвечаны ў святары. У 1920—1921 вікарый у [[Пасёлак Друя|мяст. Друя]] Браслаўскага пав. У 1921—1934 адміністратар у Бальбінаве Дзісенскага пав. У 1934—1935 вікарый у касцёле Сэрца Ісуса ў Рэзекне (Латвія). У 1935—1943 вікарый у касцёле Панны Марыі ў Дзвінску ([[Даўгаўпілс]], Латвія), адначасова выкладаў Закон Божы ў беларускіх школах. Прымаў удзел у культурным і грамадскім жыцці беларусаў Латвіі. Выступаў з казаннямі на беларускай мове. Пераследаваўся латышскімі ўладамі. Абвінавачваўся ў планах далучыць Латгалію да Польшчы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у адноўленым вернікамі касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў мяст. Росіца, цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. З 1943 зноў у Бальбінаве. Арыштаваны органамі МДБ 10.9.1949. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны 8.4.1950 да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны 4.6.1950 у Мінеральны лагер МДБ Комі АССР. 5.1.1956 пераведзены ў Дубраўны лагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены 22.6(ці 24.10).1956. Служыў у касцёле ў мяст. Рундак (Латвія). З 1959 зноў у Бальбінаве, потым у касцёле ў в. Індра, Латвія.