Пётр Міхайлавіч Яропкін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
Радок 11:
 
Пачатак кар'еры Яропкіна супаў са смерцю імператара, за палацавымі пераваротамі і барацьбой прыдворных партый многія планы Пятра I былі забыты, нават Пецярбург пусцеў, вяльможы пакідалі яго і перасяляліся ў Маскву. Будаўніцтва замарудзілася, а ўжо пабудаванае занепадала — маштабных задач у Яропкіна, і рускіх архітэктараў наогул, не было, не было і магчымасцяў для самастойнай творчай работы.
 
У 1726—1728 гадах П. Яропкін кіраваў будаўніцтвам асобных будынкаў і збудаванняў у Стрэльні і Пецергофе, паводле чарцяжоў Зямцова будаваў Асамблейны («Арапскі») зал і гаспадарчыя памяшканні ў Монплезіры. Восенню 1726 года, калі Ц. Усава, які працягваў пачатае італьянцам Нікола Мікетці будаўніцтва палацаў Стрэльны, адклікалі ў Маскву, Яропкіну даручылі работы па Стрэльнінскім палацы. У 2-й палове 1720‑х гадоў П. Яропкін жыве і працуе там, дзе запатрабаваны яго прафесійныя навыкі, то ў Пецярбургу, то ў Маскве.
{{зноскі}}