Пётр Міхайлавіч Яропкін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
У 1726—1728 гадах П. Яропкін кіраваў будаўніцтвам асобных будынкаў і збудаванняў у Стрэльні і Пецергофе, паводле чарцяжоў Зямцова будаваў Асамблейны («Арапскі») зал і гаспадарчыя памяшканні ў Монплезіры. Восенню 1726 года, калі Ц. Усава, які працягваў пачатае італьянцам Нікола Мікетці будаўніцтва палацаў Стрэльны, адклікалі ў Маскву, Яропкіну даручылі работы па Стрэльнінскім палацы. У 2-й палове 1720‑х гадоў П. Яропкін жыве і працуе там, дзе запатрабаваны яго прафесійныя навыкі, то ў Пецярбургу, то ў Маскве.
 
У 1726 годзе П. Яропкін разам з І. Усцінавым у складзе камісіі абследаваў абваліўшыся ў 1723 годзе каменны шацёр сабора Новаіерусалімскага Васкрасенскага манастыра. Восенню 1727 года П. Яропкіну, разам з італьянскімі савучнямі, даручана пабудаваць у Маскве трыумфальныя аркі з нагоды каранацыі Пятра II. З 1728 года, пасля смерці Усава, удзельнічае ў стварэнні архітэктурнага ансамб­ля ў Лефортаве, робіць удакладненні ў планіроўкі ансамбля. У верасні 1730 года Сенат даручае Яропкіну даследаваць лядашчасць Успенскага сабора Маскоўскага Крамля. У гэты ж час, Яропкін перабудоўвае маскоўскую сядзібу А. П. Валынскага, мусіць, менавіта ў гэты час і сышоўся з ім блізка, у 1731 годзе сястра П. Яропкіна — Соф'я, выйшла замуж за А. П. Валынскага. Таксама П. Яропкіну прыпісваюць стварэнне ў 1720—1730‑х гадах архітэктурнага ансамбля сядзібы Я. В. Бруса ў падмаскоўных Глінках.
{{зноскі}}