Адам Антонавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: сьц → сц, двума → дзвюма, Менск → Мінск (2), Мінскае ваявод → Менскае ваявод (2), таршынём → таршынёй (3), дзесці → using AWB
Радок 74:
Пісар маёнтка быў арыштаваны і даў сведчанні, таму Адаму Вайніловічу пагражаў секвестр маёнткаў. У маёнтак Савічы прыехаў п'яны царскі ўраднік Вінаградаў з казакамі і вартай з сялян, якія абкружылі двор і пачалі вопіс маёмасці, здзіўляючыся, што не знаходзяць грошай у маёнтку. Яшчэ раней у прыватнай бяседзе з братам Адама [[Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч|Тадэвушам Вайніловічам]] (1804—1878), слуцкім павятовым маршалкам (1845—1863), Вінаградаў (па даручэнні ваеннага начальніка Слуцкага павета казачага палкоўніка Астахава) папрасіў грашовы хабар, калі маршалак хацеў, каб на маёнтак брата Адама не наклалі секвестр. Некалькі дзён маёнтак знаходзіўся ў абкружэнні і распараджэнні казакоў, але Тадэвушу Вайніловічу ўдалося дабіцца зняцця секвестра з Савічаў да выроку суда, якога ў далейшым не адбылося<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 19.</ref>.
== Маёнткі ==
[[File:Anna Woynillowicz z Wankowiczow 1826-1893 - nekrolog - Kraj - 1894 nr 01.jpg|thumb|Некралог на Ганну Эдвардаўну Вайніловіч (1826—1893), размешчаны сынам [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвардам Вайніловічам]] у часопісе «КрайKraj» (Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) у №1 1894 г.]]
У [[1846]] бацька [[Антон Адамавіч Вайніловіч]] (1771—1855), з'яўляючыся старым чалавекам і хворым на ногі, перадаў кіраванне гаспадаркай сваім сынам, падзяліўшы свае маёнткі паміж двума сынамі ([[Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч|Тадэвушу]] — Кларымонт, Каралін; Адаму — Савічы, Пузаў і Браткова), вырашыў, што будзе жыць у сына Адама ў палацы ў Савічах на прыбыткі з дробнага маёнтка Дучава (Душава), якой Вайніловіч набыў у паноў Грыцкевічаў. Адышоўшы ад кіравання маёнткамі, стары Антон Вайніловіч заставаўся галоўнай асобай у доме, усім кіраваў і ўсё падпарадкоўвалася яго загадам<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia... С. 7.</ref>.