== Небяспека для жывых арганізмаў ==
Будучы даволі цяжкімі і станоўча зараджанымі, альфа-часціцы ад радыеактыўнага распаду маюць вельмі кароткі прабег у рэчыве і пры руху ў асяроддзі хутка губляюць энергію на невялікай адлегласці ад крыніцы. Гэта прыводзіць да таго, што ўся энергія выпраменьвання вызваляецца ў малым аб'ёме рэчыва, што павялічвае шанцы пашкоджанні клетак пры трапленні крыніцы выпраменьвання ўнутр арганізма. Аднак знешняе выпраменьванне ад радыеактыўных крыніц няшкодна, паколькібо альфа-часціцы могуць эфектыўна затрымлівацца некалькімі сантыметрамі паветра або дзесяткамі мікраметраў шчыльнага рэчыва, напрыклад, лістом паперы і нават рагавым, змярцвелым пластом эпідэрмісу, не дасягаючы жывых клетак. Нават дотык да крыніцы чыстага альфа-выпраменьвання бяспечны, хоць варта памятаць, што многія крыніцы альфа-выпраменьвання выпраменьваюць таксама значна больш пранікальныя тыпы выпраменьвання (бэта-часціцы, гама-[[квант]]ы, часам [[нейтрон]]ы). Аднак трапленне альфа-крыніцы ўнутр арганізма прыводзіць да значнага апрамянення. Каэфіцыент якасці альфа-выпраменьвання роўны 20 (больш за ўсіх астатніх тыпаў іанізуючага выпраменьвання, за выключэннем цяжкіх ядраў і аскепкаў дзялення). Гэта азначае, што ў жывой тканінытканцы альфа-часціца стварае ацэначна у 20 разоў большыя пашкоджанні, чым гама-квант ці бэта-часціца роўнай энергіі.
Усе вышэй сказанагасказанае адносіцца да радыеактыўных крыніц альфа-часціц, энергіі якіх не пераўзыходзяць 15 МэВ. Альфа-часціцы, атрыманыя на паскаральніку, могуць мець значна больш высокія энергіі і ствараць значную дозу нават пры вонкавым апрамяненні арганізма.
== Гл. таксама ==
|