Нямецкія вайсковыя могілкі 1941—1944 гадоў пад Мінскам: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам''' - гэта зніклыя могілкі салдат і афіцэраў [[Вермахт]]а, пераважна загінуўшых у баявых дзеяннях супраць партызан і Чырвонай Арміі недалёка ад станцыі [[метро]] "Усход" і "Маскоўскіх (Усходніх)" могілак. Знішчаны па розных звестках паміж 1945-1967 гг.
 
[[Файл:Карта.png|міні|Карта магчымай тэрыторыі могілак. Месца, дзе яны былімаглі быць згодна некаторым меркаванням абведзена чырвоным і чорным і пазначана лічбай 1. Згодна іншым меркаванням гэтыя могілкі знаходзяцца на самой тэрыторыі леспаркавага комплекса паміж тэрыторыяй квартала "Маяк Мінска" і ст.м. "Барысаўскі тракт"]]
 
Асноўная праблема вывучэння гісторыі гэтых могілак у адсутнасці шырокага доступу да дакументальнай інфармацыі аб іх тэрыторыі, аб пахаваных на іх людзях і аб дакладным часе іх знішчэння. Існуюць звесткі, што на гэтых могілках было пахавана больш за тысячу нямецкіх вайскоўцаў<ref>[http://www.minsk-old-new.com/minsk-3003.htm Город мертвых в городе живых] (Портал: Старый и новый Минск)</ref>. Згодна паведамленням тых, хто сцвярджаў, што ўласна бачыў гэтыя могілкі, пахаванні былі індывідуальныя, на магілах стаялі драўляныя крыжы з начэпленымі вайсковымі каскамі<ref>[http://berastouski.blogspot.com/2013/08/blog-post.html Косці пад падмуркам] (Блог Андрэя Берастоўскага)</ref>. Рады магіл маглі цягнуцца згодна вусным апісанням ад сучаснага праспекта Незалежнасці ўздоўж леса па напрамку да сучаснай вуліцы Ф. Скарыны. Ёсць думка, што на тэрыторыі гэтых могілак нацысты ўзводзілі манумент сваім загінуўшым ваярам, знішчаны пасля аднаўлення савецкай улады<ref>[http://by-mohilki.livejournal.com/24584.html Немецкое кладбище времён Второй мировой войны в Минске] (Портал: Могілкі Беларусі-Кладбища Беларуси)</ref>. Але дакладнай інфармацыі пра гэтыя вайсковыя могілкі практычна не захавалася.