Туберкулёз лёгкіх: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Афармленне (сухоты лёгкіх -- некарэктны выраз)
Радок 16:
'''Туберкулёз лёгкіх, сухоты''' з'яўляецца мясцовай праявай агульнага [[Інфекцыйныя захворванні|інфекцыйнага захворвання]], якое ўзнікае з прычыны [[Заражэнне, інфекцыя|заражэння]] [[Mycobacterium tuberculosis|мікабактэрыямі туберкулёзу]]. Паражэнне лёгкіх выяўляецца ў розных формах, якія залежаць ад уласцівасцяў узбуджальніка, імунабіялагічнага стану арганізма, шляхоў распаўсюджвання [[інфекцыя|інфекцыі]] і іншых фактараў.
 
== Першасныя і другасныя сухоты лёгкіх ==
 
Сухоты могуць быць першаснымі і другаснымі. Першасны туберкулёз лёгкіх развіваецца пасля першаснага заражэння (звычайна ў раннім узросце). У гэты перыяд маецца схільнасць да гіперэргічных рэакцый, узнікненню параспецыфічных змен, лімфогеннага і гематагеннага распаўсюджвання працэсу з частым паражэннем лімфатычных вузлоў, [[плеўра|плеўры]] і ўзнікненню сухотных змяненняў у розных органах. У пераважнай большасці выпадкаў з першасным туберкулёзам арганізм чалавека спраўляецца самастойна без [[Лячэнне туберкулёзу|спецыяльнага лячэння]]. Пасля гэтага, аднак, застаюцца сляды перанесенага захворвання - [[пятрыфікат]]ы, у якіх застаюцца жыццяздольныя мікабактэрый туберкулёзу.