Язэп Рэшаць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: сьц → сц (5), Язэпа → Іосіфа (2), га народу → га народа (2), (1913)| → , 1913|, Менск → Мінск (2), ньн → нн, Сьв → Св, году → г using AWB
Радок 1:
'''Язэп''' '''Рэшаць''' ({{ДН|28|8|1890}}, [[Рушчаны|в. Рушчаны]] [[Віленская губернія|Віленскай губерніі]] — {{ДС|15|2|1958}}; Псеўданімы: ''Язэп Рушчанец'', ''J.Ruščanec''; Крыптанімы: ''І.Р.'') — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, навуковец, [[педагог]], [[пісьменнік]], [[драматург]] і [[публіцыст]]. Каталіцкі святар заходняга абраду, бенедыкцінец, місіянер, доктар філасофіі і тэалогіі. Адзін з відных тэолагаў і вучоных у гісторыі беларускага хрысціянскага руху 20 ст.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і беларусаў-каталікоў Яна і Ганны (у дзявоцтве Баброўская) Рэшацяў. Скончыў Беластоцкую гарадскую гімназію ([[1910]]). У 1910 г. паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. На правах сябрачлен ўваходзіў у культурна-асветны гурток беларускіх студэнтаў. У [[1913]]—[[1915]] г. супрацоўнічаў з каталіцкім тыднёвікам [[Беларус (1913)|«Беларус»]]. Вучыўся ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме (1913-1919), які скончыў са ступенню доктара філасофіі і тэалогіі, адначасова наведваў заняткі ў папскім Усходнім інстытуце (1919-1921) і ў Collegium Germanicum. Пасвячоны ў святары 2.12.1917 у Рыме.
 
Пасля вяртання на радзіму ў 1921 г. кароткі час служыў вікарыем-кааператарам у Гродна. Працаваў у Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі на пасадзе прафесара філасофіі і апалагетыкі. Адначасова выкладаў патрыстыку ў [[Універсітэт Стэфана Баторыя|Універсітэце Стэфана Баторыя]] і Закон Божы ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].
Радок 8:
Прымаў удзел у заходнебеларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці. У [[1928]]—[[1929]] г. актыўны дзеяч [[Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя|Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі]]. У складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 5-га Вуніяцкага кангрэса ў [[Велеград]]зе ([[Чэхаславакія]], 20-24.7.1927). Супрацоўнічаў каталіцкім перыядычным выданнем «Chryścijanskaja Dumka».
 
З прыходам на пасаду кіраўніка Віленскай дыяцэзіі біскупа [[Рамуальд Ялбжыкоўскі|Р. Ялбжыкоўскага]] пераведзены ў Беластоцкую настаўніцкую семінарыю, а пазней - на душпастырскую дзейнасць у в. Даўнары ў Мазовіі (з 1931). У 1938 г. выехаў у ЗША да кс. [[Янка Тарасевіч|Яна Тарасевіча]] ў мясцовасці Лайл ([[Ліс-Ілінойс]]) пабліз [[Чыкага]], дзе ўступіў у ордэн Св. Бенядзікта ў абацтве Св. Пракопа. Пасля годугода навіцыяту атрымаў манаскае імя Апанас.
 
Аўтар рэлігійных і навуковых кніг «З Хрысьціянскай Аполёгэтыкі», «Сьвятыя», Асновы хрысціянскай веры для беларускага народународа (Вільня, 1927, кірыліцай, пад крыптанімам ''І.Р.''), «Кароткі Катэхізм для Беларусаў-Каталікоў» (Вільня, 1927, лацінкай, выдана за кошт архібіск. Р. Ялбжыкоўскага; Перавыд.: [[Мінск]], кан. [[1941]] кс. [[Станіслаў Глякоўскі|С. Глякоўскім]] без дазволу нямецкай цэнзуры). Адзін з распарцоўшчыкаў статуту [[Ліга абароны правоў беларусаў-каталікоў|Лігі абароны правоў беларусаў-каталікоў]]. Пад псеўданімам ''Язэп Рушчанец'' выдаў п'есы «Першыя Ластаўкі», «Зорка-ідэя».
 
Сястра Язэпа Рэшаця — Марыя, жонка [[Браніслаў Туронак|Браніслава Туронка]] і маці [[Юрый Туронак|Юрыя Туронка]].
Радок 18:
* Karotki katechizm dla biełarusaŭ-katalikoŭ, Вільня, 1927, друкарня Скарына
* Z historyi apolohetyki chryścijanskaj, Вільня, 1928 выданьне “Хрысьціняскай Думкі”
* Pieršyja łastaŭki, п’есап'еса, Вільня, 1931. [[БІГіК]]
* Zorka-ideja, п’есап'еса, Вільня,1933, [[БІГіК]]
* Śviatyja, Вільня-Львоў, 1937, [[Хрысьціянская Думка]]
* Karotki katechizm dla biełarusaŭ-katalikoŭ, Менск, 1941
Радок 34:
 
{{DEFAULTSORT:Рэшаць Язэп}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Постаці педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі‎]]
[[Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Драматургі Беларусі‎]]
[[Катэгорыя:Драматургі паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]