Абарончая аперацыя на Беларусі (1941): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
кат.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
[[22 чэрвеня]] [[1941]] паміж 3.00 і 3.30 вермахт перасёк мяжу з СССР. Паўгадзінны прамежак пачатку наступлення быў ​​звязаны з дыферэнцыяцыяй часу ўзыходу сонца ўздоўж усёй лініі фронту. З 44 дывізій, большасць размяшчаліся ў казармах, вучэбных лагерах альбо знаходзіліся ў стане пераходу да раёнаў дыслакацыі паблізу дзяржаўнай мяжы<ref>Великая Отечественная война 1941—1945. История Великой Победы / Под ред. В. А. Золотарева. — М., 2005. — С. 15.</ref>.
 
У Заходняй асобнай ваеннай акрузе паветраным налётам падверглася 26 аэрадромаў, і ў першыя дні вайны яна страціла 738 самалётаў (41%). Становішча ўскладнялася тым, што праціўнік нанёс удары пераважна па аэрадромах, дзе базіраваліся самалёты новых тыпаў. Вялікія страты савецкай авіяцыі і якасная перавага нямецкіх самалётаў дазволілі фашыстамнемцам захапіць ініцыятыву ў паветры. Часці і злучэнні акругі не былі адмабілізаваныя і разгорнутыя на рубяжах, прадугледжаных планам прыкрыцця, войскі не былі своечасова прыведзеныя ў баявую гатоўнасць. Нападзенне праціўніка застала войскі ў раёнах раскватаравання і ў лагерах.
 
Супраць дывізій першага эшалону праціўнік раніцай 22 чэрвеня перайшоў у наступленне сіламі каля 40 дывізій групы армій «Цэнтр» (камандуючы [[Ф. фон Бок]]). Першымі ў бой з перадавымі нямецкімі часцямі ўступілі савецкія пагранічнікі; маючы толькі стралковую зброю, яны аказалі зацятае супраціўленне. На правым фланзе Заходняга фронту, дзе дзейнічалі войскі 3-й арміі, пачалі выходзіць і ахопліваць яго злучэнні, што прарваліся на левым крыле Паўночна-Заходняга фронту (3-я танкавая група, левафланговыя карпусы 9-й арміі нямецка-фашысцкіх войсквермахта). Гэта фашысцкаянямецкая групоўка налічвала 11 дывізій, з 26 чэрвеня яна ўжо цалкам дзейнічала супраць Заходняга фронту. У выніку сілы праціўніка на Заходнім фронце склалі больш за 50 дывізій. У ходзе аперацыі ў бітву пачалі ўступаць 18 дывізій другога эшалону Заходняга фронту, а з нямецкага боку – 7 — 8 дывізій, вылучаных з рэзерву галоўнага камандавання сухапутных войск. Усяго ў баявых дзеяннях на заходнім напрамку ў першы тыдзень вайны з савецкага боку ўдзельнічалі 44 дывізіі, не ўкамплектаваных да штату ваеннага часу, а з боку праціўніка – 60 дывізій, у т. л. 9 танкавых і 7 матарызаваных. Асабліва значнай была перавага нямецкіх войск на сувалкаўска-маладзечанскім і брэсцка-баранавіцкім напрамках, дзе ішлі вырашальныя баі.
 
Цяжкае становішча склалася на левым крыле Заходняга фронту, дзе супраць чатырох дывізій першага эшалону 4-й арміі наступала 10 дывізій праціўніка. Войскі 4-й арміі не былі своечасова разгорнуты і не выкарысталі для абароны зручную мясцовасць у раёне [[Брэст]]а. 42-я і 6-я стралковыя дывізіі адступалі з раёна Брэста пад ударамі авіяцыі і артабстрэлам. Частка гэтых дывізій і некаторыя падраздзяленні пагранічнага атрада, абапіраючыся на ўмацаванні [[Брэсцкая крэпасць|Брэсцкай крэпасці]], аказалі ворагу стойкае супраціўленне.
 
Пад вечар 22 чэрвеня ўзнікла пагроза глыбокага ахопу фашысцкімінямецкімі танкавымі злучэннямі абодвух флангаў Заходняга фронту, цэнтр якога быў моцна высунуты на захад. Цяжкае становішча склалася на беластоцкім выступе, дзе абарону займала 10-я армія, якая, не вытрымаўшы націску, пачала адыходзіць.
 
У сваіх дзеяннях камандаванне было ў значнай ступені звязана ўказаннямі наркома абароны СССР С.К. Цімашэнкі пра неабходнасць разгрому ўдарных груповак нямецка-фашысцкіхнямецкіх войск. Аднак спробы нанясення контрудараў 22 і 23 чэрвеня сіламі другіх эшалонаў армій прыкрыцця – 11-м механізаваным корпусам у паласе 3-й арміі і 14-м механізаваным корпусам у паласе 4-й арміі на брэсцкім напрамку мелі нязначны поспех.
 
Для выканання дырэктывы наркома абароны СССР камандуючы фронтам стварыў конна-механізаваную групу ў складзе 11-га механізаванага корпуса 3-й арміі, які ўжо дзейнічаў, 6-га механізаванага корпуса і 36-й кавалерыйскай дывізіі 10-й арміі пад агульным камандаваннем намесніка камандуючага фронтам генерал-лейтэнанта І. В. Болдзіна. Контрудар гэтай групы, праведзены 23 і 24 чэрвеня, толькі скаваў 4 пяхотныя дывізіі праціўніка і на некалькі дзён затрымаў іх у раёне [[Гродна]]. Разам з тым, контрудар затрымаў у беластоцкім выступе не менш як на 2 дні савецкую 3-ю і 10-ю арміі, што ў тым становішчы было немэтазгодным, бо іх войскам пагражала поўнае акружэнне.
Радок 22:
Перамяшчэнне савецкіх войск з маладзечанскага напрамку ў раён [[Ліда|Ліды]] з мэтай арганізацыі наступлення супраць сувалскай групоўкі праціўніка прывяло да таго, што 24 чэрвеня, калі асноўныя сілы 3-й танкавай групы пасля заняцця [[Вільнюс]]а рушылі да [[Мінск]]а, напрамак Вільнюс – Мінск апынуўся амаль непрыкрытым. Таму дывізіям, сканцэнтраваным у Мінску, было загадана тэрмінова заняць абарону Мінскага ўмацаванага раёна.
 
Недастаткова зладжанымі былі дзеянні савецкіх войск і на баранавіцкім напрамку. Нямецкія танкавыя дывізіі захапілі рубеж па р. [[Шчара]] і падышлі да [[Баранавічы|Баранавіч]], а зтым, развіваючы наступленне, апярэдзілі савецкія войскі і 27 чэрвеня занялі [[Слуцк]]. 28 чэрвеня баранавіцкая групоўка Заходняга фронту пад ударамі фашысцкіхнямецкіх танкавых дывізій адступіла на 20 км на поўнач ад Баранавіч.
 
Пад вечар 28 чэрвеня сілы праціўніка, якія наступалі ад Гродна на поўдзень і з раёна [[горад Бельск-Падляшскі|Бельска]] на паўночны ўсход, злучыліся ў раёне [[горад Крынкі|Крынак]] (на р. [[Рака Свіслач, прыток Нёмана|Свіслач]]) і адрэзалі шляхі адыходу савецкім войскам, што знаходзіліся ў раёне [[Беласток]]а. Адначасова з боку Бельска праціўнік выйшаў да [[Ваўкавыск]]а, а рухомыя злучэнні 2-й нямецкай танкавай групы занялі [[Слонім]]. На наступны дзень вораг акружыў левафланговыя часці 10-й арміі на паўднёвы ўсход ад Ваўкавыска.
Радок 32:
Баі на подступах да Мінска былі кравапралітныя і скарацечныя. Да 28 чэрвеня пераважаючым сілам ворага процістаялі разрозненыя, абяскроўленыя часці і падраздзяленні з армій прыкрыцця, механізаваныя і пяхотныя карпусы і дывізіі 13-й арміі пад камандаваннем П. М. Філатава. Ад нямецкага бамбардзіравання з самалётаў Мінск пацярпеў няшмат<ref>{{Крыніцы/Беларусь учора і сяньня|259}}</ref>. Аднак увесь горад, за выняткам прыгарадаў, згарэў ад падпалаў савецкімі спецкамандамі, якія мелі за мэту пакінуць ворагу знішчаны горад<ref>Тамсама.</ref>.
 
[[28 чэрвеня]] ў 17 гадзін нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск. Цераз суткі нямецка-фашысцкіянямецкія войскі замкнулі чарговы «кацёл» вакол дывізій Заходняга фронту, што абаранялі Мінск.
 
== Вынікі першага тыдня вайны ==