Франсуа-Жазеф Навез: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Франсуа-Жазеф Навез''' ({{lang-fr|François-Joseph Navez}}; {{ДН|16|11|1787}}, [[Шарлеруа]] - {{ДС|12|10|1869}}, [[Брусель]]) - бельгійскі мастак.
 
Навез у сваёй творчасці прытрымліваўся неакласічнага напрамку ў жывапісе. Вучыўся спачатку ў [[П'ер Франсуа|П'ера Франсуа]] ў Бруселі, а затым у Парыжы ў [[Жак-Луі Давід|Жака-Луі Давіда]]. У 1810 годзе, сумесна з іншымі бельгійскімі мастакамі, засноўвае [[Таварыства аматараў жывапісу]]. У 1817-1822 гадах здзяйсняе падарожжа па Італіі, у гэты перыяд сваёй творчасці знаходзіцца пад уплывам жывапісу Энгра.
 
У 1835-1862 гадах Навез - дырэктар [[Каралеўская Акадэмія вытанчаных мастацтваў у Бруселі|Каралеўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Бруселі]]. Быў настаўнікам такіх мастакоў, як [[Жан-Франсуа Партэль]], [[Фані Гіфс]], [[Альфрэд Стывенс]]. Навез атрымаў прызнанне як цудоўны партрэтыст, пісаў таксама карціны на міфалагічныя і гістарычныя тэмы.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{DEFAULTSORT:Навез}}
[[Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Бельгіі]]