Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў''' ({{ДН|10|1|1896|29|12|1895}}, [[Вёска Балахняты|в. Балахняты]], цяпер [[Смаленская вобласць]], [[Расія]] — {{ДС|24|5|1967}}, [[Масква]]) — савецкі беларускі архітэктар.
 
Вучыўся ў маскоўскім [[ВХУТЕМАС]] (1922—1926). У 1926—1928 працаваў у Маскве, у 1928—1934 гадах — у [[БССР]], з 1934 года — у Маскве. Сярод работ Г. Л. Лаўрова жылгарадок Трохгорнай мануфактуры ў Маскве (1926—1928, сааўтары — архітэктар [[Георгій Якаўлевіч Вольфензан|Г. Я. Вольфензан]], інжынер В. А. Мураўёў), клінічны (1928—1930) і ўніверсітэцкі (1928—1931) гарадкі, [[бібліятэка імя У. І. Леніна|бібліятэку імя У. І. Леніна]] (1930—1932) у Мінску, будынак драматычнага тэатра і кінатэатра ў Оршы (1930—1932), вучэбны корпус, інтэрнат на 1000 чалавек і бібліятэка Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці (1930—1933), дом адпачынку ў [[Алушта|Алушце]] (1939—1941, сааўтар В. В. Жараў), кінастудыя «Новая Албанія» ў [[Тырана|Тыране]] (1952—1953), кінацэнтры ў Сафіі (1951—1955, сааўтар В. І. Воранаў) і Бухарэсце (1952—1956, сааўтар Н. І. Транквіліцкі).
 
Асабісты фонд Г. Л. Лаўрова (BY БГАНТД ф. 112, 20 адз. зах.) захоўваецца ў [[Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі|Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі]].