Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 21:
|Commons = Jakub Kolas National Academic Drama Theatre
}}
'''Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа''' — адзін з найстарэйшых прафесійных [[Беларусь|беларускіх]] [[тэатр|тэатраў]]. Адкрыўся [[21 лістапада]] [[1926]] г. у [[Віцебск]]у як [[БДТ-2|''Другі Беларускі Дзяржаўны тэатр]]'' (БДТ-2). Ва ўрачыстасцях з гэтай нагоды прынялі ўдзел [[Янка Купала]], [[Райніс]], [[Францішак Аляхновіч]], [[Цішка Гартны]], [[Кузьма Чорны]].
== Гісторыя ==
Тэатр створаны з выпускнікоў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Першапачаткова рэпертуар тэатра складаўся з пастановак, падрыхтаваных у гэтай студыі. Першы спектакль — «У мінулы час» І. Бэна. Студыяй таксама былі падрыхтаваныя для тэатра спектаклі «Цар Максіміліян» у апрацоўцы А. Рэмізава і М. Міцкевіча, «Сон у летнюю ноч» [[Уільям Шэкспір|У. Шэкспіра]], «Эрат і Псіхея» Л. Жулаўскага, «Вакханкі» [[Еўрыпід]]а. У канцы 1920-х гадоў у тэатры здзейснены пастаноўкі «Разліў» [[Барыс Андрэевіч Лаўранёў|Б.А.Лаўранёва]], «Першая конная» В. Вішнеўскага.
 
У 1930-я гады на сцэне тэатра побач з творамі сучаснай і рэвалюцыйнай тэматыкі, сярод якіх асабліва вылучаўся спектакль «Гібель эскадры» А. Карнейчука, ставіліся п'есы класічнай драматургіі — «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава, «Мяшчане» М. Горкага, «Лес» і «Беспасажніца» А. Астроўскага, «Лекар мімаволі» Ж.-Б. Мальера, «Здані» Г. Ібсена. У гэтыя гады пачаўся зварот тэатра да беларускай драматургіі. Былі пастаўлены спектаклі «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Ірынка» К. Чорнага і «Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка. Плённым стала супрацоўніцтва тэатра з Я. Купалам і Я. Коласам. Былі ажыццёўлены пастаноўкі «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я. Коласа; «Паўлінкі» і «Прымакоў» Я. Купалы (творы Купалы разам з вадэвілем В. Дуніна-Марцінкевіча склалі спектакль «Вечар беларускіх вадэвіляў»). Менавіта драматургія Я. Купалы і Я. Коласа ўпершыню далучыла акцёраў да спасціжэння на сцэне беларускага нацыянальнага характару. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на сцэне тэатра быў пастаўлены «Несцерка» В. Вольскага, які на працягу ўсіх далейшых гадоў стаў своеасаблівым сімвалам тэатра.
 
У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года тэатр працаваў ва [[Уральск]]у, а затым (1943—1944) — у [[Арэхава-Зуева]]. У кастрычніку 1944 года тэатр вярнуўся ў Віцебск.