Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
== Гісторыя ==
Тэатр створаны з выпускнікоў [[Беларуская драматычная студыя|Беларускай драматычнай студыі]] ў [[Масква|Маскве]]. Першапачаткова рэпертуар тэатра складаўся з пастановак, падрыхтаваных у гэтай студыі. Першы спектакль — «У мінулы час» І. Бэна. Студыяй таксама былі падрыхтаваныя для тэатра спектаклі «Цар Максіміліян» у апрацоўцы А. Рэмізава і [[Мікалай Антонавіч Міцкевіч|М.А. Міцкевіча]], «Сон у летнюю ноч» [[Уільям Шэкспір|У. Шэкспіра]], «Эрат і Псіхея» [[Ежы Жулаўскі|Е. Жулаўскага]], «Вакханкі» [[Еўрыпід]]а. У канцы 1920-х гадоў у тэатры здзейснены пастаноўкі «Разліў» [[Барыс Андрэевіч Лаўранёў|Б.А.Лаўранёва]], «Першая конная» В. Вішнеўскага.
 
У 1930-я гады на сцэне тэатра побач з творамі сучаснай і рэвалюцыйнай тэматыкі, сярод якіх асабліва вылучаўся спектакль «Гібель эскадры» А. Карнейчука, ставіліся п'есы класічнай драматургіі — «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава, «Мяшчане» [[Максім Горкі|М. Горкага]], «Лес» і «Беспасажніца» [[Аляксандр Мікалаевіч Астроўскі|А. Астроўскага]], «Лекар мімаволі» [[Мальер]]а, «Здані» [[Генрык Ібсен|Г. Ібсена]]. У гэтыя гады пачаўся зварот тэатра да беларускай драматургіі. Былі пастаўлены спектаклі «Модны шляхцюк» [[Карусь Каганец|К. Каганца]], «Ірынка» [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і «Пагібель воўка» [[Эдуард Самуйлёнак|Э. Самуйлёнка]]. Плённым стала супрацоўніцтва тэатра з [[Янка Купала|Я. Купалам]] і [[Якуб Колас|Я. Коласам]]. Былі ажыццёўлены пастаноўкі «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я. Коласа; «Паўлінкі» і «Прымакоў» Я. Купалы (творы Купалы разам з вадэвілем [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]] склалі спектакль «Вечар беларускіх вадэвіляў»). Менавіта драматургія Я. Купалы і Я. Коласа ўпершыню далучыла акцёраў да спасціжэння на сцэне беларускага нацыянальнага характару. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на сцэне тэатра быў пастаўлены «Несцерка» В. Вольскага, які на працягу ўсіх далейшых гадоў стаў своеасаблівым сімвалам тэатра.