Эльфы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|300px|Эльф Пак і фея на малюнку Артура Рэкхема '''Эльфы''' ({{lang-de|elf}} — {...'
 
+ Спасылкі
Радок 1:
[[File:Puck and a Fairy Rackham.jpg|thumb|300px|Эльф Пак і фея на малюнку Артура Рэкхема]]
'''Эльфы''' ({{lang-de|elf}} — {{lang-en|elf}}) - у [[Германія|германскім]], [[Скандынавія|скандынаўскім]] і [[Кельты|кельтскім]] [[Фальклор|фальклоры]] - чароўныя істоты, духі паветры, зямлі, лесу.
 
== Эльфы ў фальклоры ==
Розныя казкі і легенды апісваюць эльфаў то як маленькіх чалавечкаў, якія жывуць у лесе альбо ў чалавечых дамах, то як высокіх і прыгожых чалавекападобных стварэнняў, якія насяляюць чароўную краіну. У брытана-кельтскай [[Міфалогія|міфалогіі]] краіна была вядома як Цір-Нан-Ог, Элізіум альбо [[Авалон]] і размяшчалася на востраве, на далёкім захадзе ад Брытаніі. У гэтай краіне няма хваробаў, старасці і смерці. Людзі, якія наведвалі яе і вярталіся да дому, заўважалі, што за час іх адсутнасці прайшлі стагоддзі.
 
Паводле іншых звестках эльфы жылі ў лагчынах альбо ва ўзгорках, якія адчыняліся на [[Язычніцтва|язычніцкія]] святы ([[Вальпургіева ноч|Вальпургіева Ноч]], Бельтэйн і інш).
 
[[File:Fairy song.jpg|thumb|left|220px|Эльфы на ілюстрацыі Артура Рэкхема, 1908 г.]]
Згодна некаторым кельтскім казкам, эльфы жылі ўнутры дрэваў, якія з-за таго лічыліся святымі: іх нельга было рубіць. Малюсенькія эльфы часта забаўляліся і здзекваліся з людзей, але ніколі не былі злоснымі. У брытанскіх і скандынаўскіх казках эльфы вадзілі [[карагоды]] пад луной і заваблівалі да сябе выпадковых падарожнікаў. Але, паводле многіх крыніц, тыя часта не вытрымлівалі фантастычнага тэмпу эльфійскіх танцаў і рассыпаліся ў прах.
 
Адным з правобразаў эльфаў лічацца скандынаўскія [[альвы]]. Апошнія падзяляліся на "цёмных" (альбо цвергаў - карлікаў, якія жылі пад зямлёй, валодалі мудрасцю і кавальскімі ведамі, але пры сонечным святле ператвараліся ў камень) і "светлых", якія жылі ў чароўнай краіне [[Альвхейм|Альвхейме]], дзе імі кіраваў бог-каваль [[Велунд]]. Як у Скандываніі, так і ў [[Брытанія|Брытаніі]] вера ў эльфаў уходзіць каранямі ў старажытнае язычніцкае мінулае. Правобразамі эльфаў брытанскіх астравоў былі [[Туата дэ Данаан]] - нябесны народ прыгожых, дужых, бессмяротных істот. Паводле "[[Бітва пры Маг Туірэд|Бітвы пры Маг Туірэд]]", яны спусціліся на зямлю і перамаглі вяліканаў Фамораў, якія ў старадаўнія часы насялялі [[Ірландыя, востраў|Ірландыю]][http://www.antmir.ru/html/t/tuata-de-danann.html].
 
== Эльфы ў мастацкай літаратуры ХVI - XIX стст. ==
З фальклора эльфы трапляюць ў мастацкую літаратуру, дзе паступова трансфарміруюцца. Менавіта ў аўтарскіх творах фарміруецца вядомы тыпаж маленькіх чалавечкаў з крыльцамі за спіной. Эльфы з'яўляюцца ў творчасці [[Шэкспір|У. Шэкспіра]] ("Сон у летнюю ноч"), [[Джозеф Рэдзьярд Кіплінг|Р. Кіплінга]] ("Казкі старой Англіі") і інш.
 
== Эльфы ў фэнтазі[[фэнтэзі]] ==
Найбольш значна на сучасны папулярны вобраз эльфаў паўплывала творчасць англійскага пісьменніка [[Толкін|Дж. Р.Р. Толкіна]]. Як ён лічыў, яго творчасць больш дакладна адлюстроўвае найбольш старажытны, міфалагічны вобраз эльфаў. [[Эльфы (Міжзем'е)|Эльфы Толкіна]] - высокія, прыгожыя і бессмяротныя істоты.
 
Пазней вобраз эльфаў фэнтазі быў значна пераасэнсованы.