Эльфы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ Спасылкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
Згодна некаторым кельтскім казкам, эльфы жылі ўнутры дрэваў, якія з-за таго лічыліся святымі: іх нельга было рубіць. Малюсенькія эльфы часта забаўляліся і здзекваліся з людзей, але ніколі не былі злоснымі. У брытанскіх і скандынаўскіх казках эльфы вадзілі [[карагоды]] пад луной і заваблівалі да сябе выпадковых падарожнікаў. Але, паводле многіх крыніц, тыя часта не вытрымлівалі фантастычнага тэмпу эльфійскіх танцаў і рассыпаліся ў прах.
 
Адным з правобразаў эльфаў лічацца скандынаўскія [[альвы]]. Апошнія ў "Малодшай Эдзе" падзяляліся на "цёмных" (альбо цвергаўцвергаўх[http://www.antmir.ru/html/c/cvergi.html] - карлікаў, якія жылі пад зямлёй, валодалі мудрасцю і кавальскімі ведамі, але пры сонечным святле ператвараліся ў камень) і "светлых", якія жылі ў чароўнай краіне [[Альвхейм|Альвхейме]], дзе імі кіраваў бог-каваль [[Велунд]]. Па адных звестках цвергі з'явіліся з лічынак, якія выраслі ў мёртвым целе вялікана Іміра (калі той быў забіты багамі, з яго цела ўтварылася зямля, з крыві - мора, з чэрапа - купал неба). Па іншых крыніцах, багі Одын, Вілі і Ве стварылі цвергаў з касцей і крыві Іміра. Чатыры цверга падтрымлівалі нябесны купал па розных краях Зямлі. Іх звалі Нордзі («Паўночны»), Сурдзі («Паўднёвы»), Аўстры («Усходні») и Вёстры («Заходні»).

Як у Скандываніі, так і ў [[Брытанія|Брытаніі]] вера ў эльфаў уходзіць каранямі ў старажытнае язычніцкае мінулае. Правобразамі эльфаў брытанскіх астравоў былі [[Туата дэ Данаан]] - нябесны народ прыгожых, дужых, бессмяротных істот. Паводле "[[Бітва пры Маг Туірэд|Бітвы пры Маг Туірэд]]", яны спусціліся на зямлю і перамаглі вяліканаў Фамораў, якія ў старадаўнія часы насялялі [[Ірландыя, востраў|Ірландыю]][http://www.antmir.ru/html/t/tuata-de-danann.html].
 
== Эльфы ў мастацкай літаратуры ХVI - XIX стст. ==