Кароль Артур: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
Гістарычны грунт легендаў застаецца прадметам спрэчак. Некаторыя навукоўцы лічыць, што брыцкі правадыр з такім іменем сапраўды існаваў. Але нават ў гэтым разе паведаміць пра яго амаль няма чаго.
 
== Гісторыя караля Артура ==
 
=== Перадгісторыя ===
 
Паводле міфаў, падзеі адбываюцца ў V-VI стст. У Брытанскай гісторыі гэты перыяд вядомы як "цёмныя часы", аб якіх не захавалася амаль ніякіх звестак.
 
У пачатку V ст. Брытанія набывае незалежнасць ад Рымскай Імперыі. Праз нейкі час уладку падманам захоплівае феадал Вортыгерн. Плямёны піктаў здзесніваюць набегі на Брытанію. Каб абараніць брытаў, Вортыгерн запрашае саксаў. Хутка ў Брытанію прыбываюць кароль саксаў Хорс і яго сын Хенгіст разам са сваімі дружынамі. Але сітуацыя выходзіць з-пад кантролю: варвары саксы самі пачынаюць спустошваць Брытанію.
 
Вортыгерн змагаецца з імі і будуе сабе замак. Але гэты замак заўсёды развальваецца, і ніхто не ведае, чаму. Тады Вортыгерн даведваецца, што жыве ў Брытаніі юнак Мэрлін, які можа адкрыць сапраўдную прычыну. Мэрліна знаходзяць і прыводзяць да Вортыгерна. Юнак, як высвятляецца, быў зачаты ад дэмана, які наведваў яго маці, а потым пакінуў з цяжарам у лоне. Мэрлін расказвае, што пад замкам жывуць два драконы, якія змагаюцца, і таму будынак рабураецца[http://dreamworlds.ru/intersnosti/57299-geroi-arturiany-vortigern.html].
 
Вортыгерн робіць Мэрліна сваім прыдворным прадказальнікам. Але хутка узурпатар Вортыгерн быў разбіты прынцам Утэрам Пендрагонам, законным пераемнікам брытанскай кароны. Мэрлін дапамагае новаму каралю Брытаніі, у прыватнасці злучыцца на адну ноч з каханай Ігернай, жонкай герцага Гарлуа. Ад гэтай незаконнай сувязі і нараджаецца кароль Артур.
 
== Жыццё караля Артура ==
Маладога спадчынніка кароны гадуе Мэрлін. Калі кароль Утэр Пендрагон памірае, феадалы спрачаюцца за трон. Згодна ў умоваю, новым манархам зробіцца той, хто выцягне з валуна меч Эскалібур. Нечакана для ўсіх з гэтым спраўляецца малады Артур.
 
[[File:The Death of King Arthur by John Garrick.jpg|thumb|right|300px|Смерць караля Артура, карціна Джона Гарыка, 1862]]
Зрабіўшыся каралём, Артур атрымлівае 12 легендарных перамог, у тым ліку над саксамі. Захоплівае Ірландыю і Ісландыю, засноўвае знакаміты Круглы Стол, за якім, як роўныя, збіраюцца ўсе славутыя рыцары. Будуе горад Камелот, наведвае Аннон (незямны свет у кельтскай міфалогіі), дзе здабывае чароўны кацёл. Пазней народная і квазігістарычная традыцыя Брытаніі аднесла да эпохі Артура жыццё і подвігі большасці славутых міфічных рыцараў - Івэйна, Кліжэса, Персеваля і іншых.
 
Бярэ ў жонкі Гін'еўру, даму ў багатага рымскага роду. Напрыканцы свайго кіравання Артур вырашае пакончыць з уладаннем рымлян у Галіі (сучасная Францыя). Але падчас яго адсутнасці пляменнік караля, Мордрэд, паквапіўся на Гін'еўру, жонку манарха, і нават спарбаваў захапіць трон. Артур вяртаецца ў Брытанію, адбываецца страшэнная бітва пры Камлане, дзе гіне ўвесь колер брытанскага рыцарства. Сам Мордрэд быў забіты, а Артур - смяротна паранены. Такім яго дастаўляюць у Авалон - востраў вечнага жыцця і шчасцяю. Славуты меч Эскалібур быў вернуты азёрнай дзеве Німуэ, ад якой ён першапачаткова трапіў да Мэрліна.
 
Больш позняя легендарная традыцыя перадавала надзею-прароцтва на вяртанне караля Артура ў далёкім будучыні і аб залатым веку, які наступіць пасля гэтага ў Брытаніі.
 
== Спасылкі ==
* [http://myfhology.info/heroes/a/artur.html Кароль Артур у міфалагічнай энцыклапедыі]
 
[[Катэгорыя:Легендарныя асобы]]