Ліцвіны Севершчыны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13031340 на Wikidata
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Літві́ны Се́вершчыны'''  — назва беларускамоўнага насельніцтва паўднёва-заходніх паветаў былой [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]]  — [[Гараднянскі павет|Гараднянскага]], [[Мглінскі павет|Мглінскага]], [[Навазыбкаўскі павет|Навазыбкаўскага]], [[Старадубскі павет|Старадубскага]], [[Суражскі павет|Суражскага]] і некаторых іншых.
 
У [[9 ст.|9]] — [[12 ст.|12]] ст. гэты рэгіён быў сумежжам плямён [[севяране|севяран]], [[радзімічы|радзімічаў]] і [[вяцічы|вяцічаў]], насіў назву [[Севершчына]] і першапачаткова ўваходзіў у склад [[Чарнігава-Северскае княства|Чарнігава-Северскага княства]]. У сяр. [[14 ст.]] Севершчына далучана вялікім князем [[Альгерд|Альгердам]]ам да [[ВКЛ]]. Канчаткова перайшла да [[Маскоўскай дзяржавы|Расійскай дзяржавы]] па [[Андросаўскі дагавор, 1667|Андросаўскаму дагавору]] ([[1667]]).
 
Упершыню ў навуковы ўжытак тэрмін літвіны адносна беларускамоўных жыхароў Чарнігаўшчыны ўвёў у канцы [[18 ст.]] [[Апанас Шафонскі]]. П. Білецкі-Насенка у сваім "«Слоўніку украінскай мовы"» ([[1843]]) пісаў: ''«Литвин. Житель и подданый Вел[икого] Княж[ества] Литвы. Полтавские малороссияне называют литвинами всех жителей задесенских, говорящих белорусским "наречием"„наречием“»''.
 
У [[19 ст.]] працы прысвечаныя беларусам-літвінам выдалі [[Г. Есімантоўскі]] і [[С. Максімаў]], на пачатку [[20 ст.]]  — [[А. Рубец]]. Адным з галоўных даследчыкаў літвінаў з'яўляецца [[Марыя Мікалаеўна Косіч|Марыя Косіч]]. У [[1901]] годзе ў часопісе "«Живая старина"» друкуецца яе манаграфія "«Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни"», якая ў [[1902]] годзе выйшла асобным выданнем. У савецкі час беларусаў-літвінаў вывучалі прафесар [[П. Растаргуеў]] і вядомы беларускі этнограф [[Аляксандр Сержпутоўскі]].
 
Самі сябе літвіны называлі "«рускімі"» і "«казакамі"». Літвіны ўсведамлялі сваё адрозненне ад вялікарускага насельніцтва ("«маскалі"», "«кацапы" » — у іхняй мове). Этнонім "«[[беларусы]]"» літвінамі не ўжываўся, бо на Чарнігаўшчыне ў канцы 19 — пачатку 20 ст. не было элітарнага беларускага нацыянальнага руху. Літвіны адрозніваліся ад суседняга вялікарускага і ўкраінскага насельніцтва этнічнымі рысамі адзення (белыя даматканыя світкі, жаночы галаўны ўбор [[намітка]], мужчынскі  — [[магерка]]), абрадамі і мовай (вельмі блізкая да гаворак Усходняй Гомельшчыны). Моўныя асаблівасці ў сельскай мясцовасці, з-за замкнёнасці сельскага жыцця ў мінулым і аддаленасці ад вялікіх адміністратыўна-палітычных і прамысловых цэнтраў у новы час, захоўваюцца па сённяшні дзень.
 
Тэрыторыя былой Чарнігаўскай губерні пасля [[Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя|рэвалюцыі]] была падзелена паміж [[РСФСР]] і [[УССР]] і былыя літвіны ўсведамляюць сябе зараз адпаведна [[рускія|рускімі]] і [[украінцы|ўкраінцамі]]. Толькі невялікая частка літвінаў Чарнігаўшчыны (жыхары вёскі Казацкія Балсуны былога Суражскага павету і некаторых іншых, што ўвайшлі ў склад [[БССР]]) была далучана да працэсаў кансалідацыі беларускай нацыі.
 
== Літаратура ==
{{літ|1=
|* Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах, Мінск 1993.
|* Катлярчук А. Беларусы бранскага краю// ARCHE 2(16)-2001.
|* Горленко В. Литвины півночі України — ймовірний уламок нащадків племені літописних сіверян.
|Від=Б}}
 
== КрыніцыСпасылкі ==
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|[[Уладзімір Васькоў|Васькоў У.]]|Літвіны Севершчыны|2|: (планаваны да ўключэння ў выданне, але не апублікаваны ў энц. артыкул)}}