Кароль Артур: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ спасылкі
→‎Перадгісторыя: арфаграфія
Радок 13:
У пачатку V ст. [[Брытанія]] набывае незалежнасць ад [[Рымская імперыя|Рымскай Імперыі]]. Праз нейкі час уладку падманам захоплівае [[феадал]] Вортыгерн. Плямёны [[Пікты|піктаў]] здзесніваюць набегі на Брытанію. Каб абараніць брытаў, Вортыгерн запрашае [[Саксы|саксаў]]. Хутка ў Брытанію прыбываюць кароль саксаў Хорс і яго сын Хенгіст разам са сваімі [[Дружына|дружынамі]]. Але сітуацыя выходзіць з-пад кантролю: варвары саксы самі пачынаюць спустошваць Брытанію.
 
Вортыгерн змагаецца з імі і будуе сабе [[замак]]. Але гэты замак заўсёды развальваецца, і ніхто не ведае, чаму. Тады Вортыгерн даведваецца, што жыве ў Брытаніі юнак Мэрлін, які можа адкрыць сапраўдную прычыну. Мэрліна знаходзяць і прыводзяць да Вортыгерна. Юнак, як высвятляецца, быў зачаты ад [[дэман|дэмана]], які наведваў яго маці, а потым пакінуў з цяжарам у лоне. Мэрлін расказвае, што пад замкам жывуць два [[Дракон|драконы]], якія змагаюцца, і таму будынак рабураеццаразбураецца[http://dreamworlds.ru/intersnosti/57299-geroi-arturiany-vortigern.html].
 
Вортыгерн робіць Мэрліна сваім прыдворным прадказальнікам. Але хутка узурпатар Вортыгерн быў разбіты прынцам Утэрам Пендрагонам, законным пераемнікам брытанскай кароны. Мэрлін дапамагае новаму каралю Брытаніі, у прыватнасці злучыцца на адну ноч з каханай Ігернай, жонкай [[Герцаг|герцага]] Гарлуа. Ад гэтай незаконнай сувязі і нараджаецца кароль Артур.