Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 22:
}}
 
'''Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча'''  — адзіны ў [[Бабруйск]]у тэатр, размяшчаецца на вуліцы Сацыялістычная, 105. Названы ў гонар класіка беларускае літаратуры [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]].
 
== Гісторыя тэатральнай справы ў Бабруйску ==
Гісторыя тэатра ў Бабруйску мае даўгую гісторыю. У [[1860-я|1860-х]] тут дэбютавала знакамітая расійская актрыса [[Марыя Савіна]]. Напачатку [[20 стагоддзе|20 ст.]] ў горадзе працаваў прыватны яўрэйскі тэатр. У горадзе неаднаразова­ гастралявала трупа вядомага тэатральнага дзеяча [[Уладзімір Кумельскі|Уладзіміра Кумельскага]]. У [[1932]] яе пераўтварылі ў Дзяржаўны расійскі тэатр [[БССР]] з базай у Бабруйску. Спектаклі праходзілі ў памяшканні клуба пажарнага дэпо, будынак якога захаваўся дагэтуль. У [[1932]] ў цэнтры горада адчыняецца новы тэатральны будынак, першы ў Беларусі з механізаванай сцэнай. У [[1935]] тэатр з Бабруйска пераводзяць у [[Магілёў]]. У [[1938]] ствараецца калгасна-саўгасны тэатр для абслугоўвання сельскага гледача.
 
Пасля вайны ў [[1944]] тэатр аднаўляе сваю дзейнасць, і на яго базе неўзабаве ствараецца Бабруйскі абласны драматычны тэатр (пастанова №  918 Савета Народных Камісараў БССР ад [[18 снежня]] [[1944]]). Мастацкім кіраўніком яго быў рэжысёр [[Казімір Стэцкі]], змяніў яго [[Мікалай Кавязін]]. Вось некаторыя назвы спектакляў тых гадоў: «Урок жыцця» У.Галаўчынера, «Лодачніца» М.Пагодзіна, «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, «Дама-нябачнік» П.Кальдэрона, «Падступства і каханне» [[Фрыдрых Шылер|Ф.Шылера]], «За тых, хто ў моры» Б. Лаўранёва, «Расійскае пытанне» [[Канстанцін Сіманаў|К.Сіманава]].
 
У [[1947]] тэатр пераводзіцца ў [[Гродна|Гродна]]. А ў Бабруйску ў будынку, адноўленым у [[1949]], працуюць гастрольныя тэатры, ладзяцца вечары адпачынку і г. д.
 
У [[1956]] пастановай №  316 Савета Міністраў БССР засноўваецца Бабруйскі перасоўны беларускі драматычны тэатр. Узначаліў яго [[Аркадзь Аркадзьеў]]. Рэпертуар складаўся ў асноўным з п'ес сельскае тэматыкі: драматургія М. Заруднага, А. Сафронава, С. Свірыдава, П. Васілеўскага. Амаль усе спектаклі былі пастаўленыя А. Аркадзьевым, але некалькі пастановак класічных твораў былі зробленыя рэжысёрам-педагогам Д. Арловым. Ад часу адкрыцця ў [[1957]] спектаклем паводле п'есы [[Янка Купала|Янкі Купалы]] «Раскіданае гняздо» тэатр у Бабруйску ўжо не спыняў сваёй дзейнасці, толькі мяняў назву і рэарганізоўваўся.
 
У [[1962]]  — гэта Бабруйскі музычна-драматычны тэатр, у [[1965]] — Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі, на аснове якога ў [[1970]] арганізаваны [[Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр|Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі]].
 
== Гісторыя Магілёўскага абласнога тэатра ==
У [[1970]] годзе замест Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі быў створаны Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі. 5 лістапада 1970 года адкрыўся спектаклем «[[Разгром]]» паводле А. Фадзеева.
 
У [[1970]] пачалася капітальная перабудова старога тэатральнага будынка. У [[1977]] тэатр пераехаў у ізноў пабудаваны будынак і адкрыў свой тэатральны сезон спектаклем «[[Пінская шляхта]]» [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], імя якога тэатр носіць з канца [[1977]].
 
=== Удзел у фестывальным жыцці, яго арганізацыя ===
У Бабруйску паўстаў і праводзіцца фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (у [[1998]], [[2001]], [[2008]], [[2011]]).
 
Тэатр неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародным фэсце «Класіка сёння» ў [[Днепрардзяржынск]]у ([[Украіна]]). У маі ў [[2006]] на гэтым фестывалі тэатрам былі атрыманы 2 узнагароды: за лепшую жаночую ролю другога плану - — Наталля Кашпур за ролю Аршулі ў спектаклі "«Ідылія"» В. Дуніна-Марцінкевіча. У намінацыі "«Лепшая маладая актрыса"» фестывалю ўзнагароду атрымала Віталіна Лебедзева. У 2008 у намінацыі "«Лепшая жаночая роля 2 плана"» артыстка Наталля Кашпур зноў атрымала ўзнагароду за ролю місіс Пірс у спектаклі "«Пігмаліён"» Б. Шоу. У 2011 годзе прыз за лепшую жаночую роль фестывалю атрымала артыстка Ала Грахава ў спектаклі "«Дзядзечкаў сон"» Ф. Дастаеўскага. У 2013 годзе прыз за лепшую мужчынскую ролю 2 плану атрымаў заслужаны артыст РБ Аляксандр Парфяновіч у спектаклі "«Лес"» А. Астроўскага. У гэтым жа спектаклі артыстка Ала Грахава атрымала прыз у намінацыі "«Лепшая жаночая роля"» фестывалю. Наладжаныя творчыя сувязі з тэатрам юнага гледача з [[Бранск]]а і [[Калуга|Калугі]], з тэатрамі з [[Мазыр]]а і [[Маладзечна]], неаднаразова праводзіліся малыя абменныя гастролі.
 
== Галоўныя рэжысёры ==
* [[Віктар Каралько]] (1970-19751970—1975),
* [[Франц Пуховіч]] (1976-19821976—1982),
* [[Міхаіл Кавальчык]] (1982-19881982—1988),
* [[Вадзім Мухін]] (1989-19901989—1990),
* [[Георгій Несцер]] (1991-19961991—1996),
* [[Сяргей Паляшчанкоў]] (1997-19991997—1999),
* [[Валерый Ласоўскі]] (2000-20022000—2002).
* [[Таццяна Дарагабед]] (2005-20082005—2008).
* [[Максім Сохар]] (з 2009 ).
 
Свае пастаноўкі ў тэатры ажыццяўлялі рэжысёры У. Шыманскі, А. Каменская, Б. Утораў, У. Унукаў, В. Смеян, М. Трухан, У. Баркоўскі, А. Дубовік, У. Караткевіч, М. Дзінаў, С. Кавальчык, У. Савіцкі, Л. Бархатава, Я. Натапаў, Р. Таліпаў, Л. Монакава і іншыя.
 
Галоўнымі мастакамі працавалі І. Чумакоў (1970-19741970—1974), А. Лешчанка (1975-19781975—1978), В. Казлоўскі (1980-19831980—1983), У. Матросаў (1984-19851984—1985), С. Антонаў (1985-19881985—1988), В. Навакоўскі (1989-20111989—2011), П. Анашчанка (2011-20122011—2012).
 
== Спасылкі ==