Сяргей Іванавіч Грахоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творчасць: афармленне, вікіфікацыя
др →‎Біяграфія: афармленне
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1914 разам з бацькамі пераехаў у м. [[Глуск]] на Магілеўшчыне. У 1930 пачаў працаваць рабочым на [[БабруйсБабруйск]]кімім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «[[Чырвоная змена]]». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на [[Беларускае радыё|Беларускім радыё]], выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры [[БДУ]]. Арыштаваны 20.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Цнян­ская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 2.10.1937 як «''член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі''» і за «''антысавецкую дзейнасць''» да 10 гадоў ППК. Верагодна, некаторы час знаходзіўся ва Унжэнскім канц­лагеры НКУС Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводная). Вызвалены 19.10.1946. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949). У 1947 з С. Грахоўскага знята судзімасць, але 19.5.1949 ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27.8.1949 на пасяленне ў Новасібір­скай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19.10.1955, па другой — 21.10.1955. З 1956 у Мінску. У 1957—1973 працаваў у часопісах [[Бярозка (1924)|«Бярозка»]] — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), [[Вясёлка (1957)|«Вясёлка»]] (1960—1973); літкансультантам [[СП БССР]] (1959—1960). У 1973—1974 адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1956. З 1974 на пенсіі. Асабовая справа Г. № 9934-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
 
== Творчасць ==