Уінстан Чэрчыль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 60:
|Commons = Winston Churchill
}}{{DEFAULTSORT:Чэрчыль Уінстан}}
'''Сэр Уінстан Леанард Спэнсэр-Чэрчыль''' ({{lang-en|Sir Winston Leonard Spenser-Churchill}}; {{ДН|30|11|1874}}, {{МН|Вудстак||}}, [[Оксфардшыр]], [[Англія]] — {{ДCДС|24|1|1965}}, {{МС|Лондан||}}, [[Англія]]) — [[Вялікабрытанія|брытанскі]] палітычны дзеяч, які быў [[Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі|прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі]] з 1940 па 1945, а потым зноў з 1951 па 1955. Шырока вядомы як адзін з найвялікшых лідэраў ваеннага часу ў 20-м стагоддзі. Апроч таго, Чэрчыль быў афіцэрам [[Брытанская армія|Брытанскай арміі]], гісторыкам, пісьменнікам і мастаком. З'яўляецца адзіным брытанскім прэм'ер-міністрам, які атрымліваў [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскую прэмію па літаратуры]], і першым чалавекам, які атрымаў статус [[Ганаровы грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі|ганаровага грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі]].
 
Уінстан Чэрчыль нарадзіўся ў арыстакратычнай сям'і [[Герцаг Мальбара|герцагаў Мальбара]]. Яго бацька, [[лорд Рэндальф Чэрчыль]], быў харызматычным палітыкам, які займаў пасаду [[Канцлер казначэйства|канцлера казначэйства]], а маці, [[Джэні Джэром]], была дачкой багатага амерыканскага бізнэсмэна. У якасці маладога афіцэра Чэрчыль прысутнічаў пры ваенных дзеяннях у [[Брытанская Індыя|Брытанскай Індыі]], [[Судан]]е, на [[Другая англа-бурская вайна|Другой англа-бурскай вайне]]. Ён атрымаў вядомасць будучы ваенным карэспандэнтам, а таксама апісаў свае кампаніі ў кнігах.