Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 40:
У [[1970]] пачалася капітальная перабудова старога тэатральнага будынка. У [[1977]] тэатр пераехаў у ізноў пабудаваны будынак і адкрыў свой тэатральны сезон спектаклем «[[Пінская шляхта]]» [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], імя якога тэатр носіць з канца [[1977]].
 
У тыя часы ў мастацкім накірунку тэатра асноўнай была героіка-патрыятычная праблематыка, аб чым гавораць спектаклі  “Хлопец з нашага горада” К. Сіманава, “А досвіткі тут ціхія” паводле Б. Васільева, “Драматычная песня” Б. Равенсікх і А. Анчарава паводле М. Астроўскага, “Абеліскі” А. Саннікава, а таксама першае сцэнічнае ўвасабленне п’есы “Трыбунал” А. Макаёнка (рэжысер У.Шыманскі). Варта адзначыць цікавае выкананне роляў ў спектаклях таго часу акцерамі П. Масцеравым, Т. Бандарчык, Н. Калаптур, Б. Баевым, Ю. Саевіч.
 
Другім напрамкам тэатра ў той час быў зварот да сучаснай савецкай драматургіі. У афішы тэатра з’явіліся
спектаклі па п’есах Б. Васільева, Л. Жухавіцкага, І. Друцэ, А. Іаселіані, Р.Ібрагімбекава, В. Розава, Ю. Эдліса, М. Варфаламеева і іншых. З 1970га па 1978ы год тэатр не меў свайго памяшкання, працаваць прыходзілася не ў лепшых умовах, але гэта не перашкодзіла звяртацца да класічных аўтараў: “Даходнае месца” і “Не ўсё кату месленіца” А. Астроўскага, “Ідыёт” паводле Ф. Дастаеўскага, “Несцерка” В. Вольскага, “Вей, ветрык” Я. Райніса, “Дзікун” Вальтэра.
 
У 1978 годзе трупа пераехала ў адноўлены будынак тэатра і адкрыла сезон спектаклем “Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы Б. Уторава.
 
У гэты час пад кіраўніцтвам дасведчанага рэжысера Ф. Пуховіча пленна працуюць рэжысеры А. Каменская, У. Унукаў, В. Смяян, В. Баркоўскі. Яркія сцэнічныя вобразы ствараюць артысты Л. Федчанка, Б. Баеў, Г. Кліменка, Л. Бархатава, Т. Міронава, Ю. Саевіч, А. Бендава, Я. Грахаў, Ж. Зарэмба.
 
Распачатае Ф. Пуховічам актыўнае супрацоўніцтва з беларускімі драматургамі працягвае і М. Кавальчык. На сцэне з’яўляюцца спектаклі па п’есах А. Асташонка, Я. Шабана, А.Петрашкевіча, В. Бабровіча, Р. Смольскага і Ю.Сохара, І. Шамякіна. М.Кавальчык ажыццявіў пастаноўку п’есы А. Асташонка “Камедыянт, альбо   Узнесласць сумнай надзеі”, прысвечанай жыццю
і дзейнасці В. Дуніна-Марцінкевіча. Сцэнічны вобраз Вінцэнта выдатна ўвасобіў артыст В. Міхайлаў.
 
Варта адзнычыць наступныя спектаклі таго часу: “Стары дом” А. Казанцава (рэж. М. Трухан і [[В.Баркоўскі]]), “Насланнё” А. Галіна, “Лесвіца у неба” М. Слуцкіса (рэж. М. Кавальчык), “Шрамы на сэрцы” Я. Шабана  і “Заўтра была вайна” Б. Васільева (рэж. В. Баркоўскі), “Вуліца Шалом-Алейхема, 40” А. Ставіцкага (рэж. М. Магілеўскі).
 
З пачатку 90-ых гадоў у рэпертуары тэатра
з’яўляцца ўсе больш спектакляў на беларускай мове. Гэта “Прымакі” Я. Купалы ,
“Янка і Ружа”  У. Ягоўдзіка і “Матылі” [[У.Няфёда|У.
Няфёда]] (рэж. С. Кліменка), “Мікітаў лапаць” М. Чарота (рэж. А. Дубовік),
“Беларускія жарты” М. Гарэцкага і Л. Родзевіча (рэж. С. Кабанаў), “Калізей” М.
Матукоўскага (рэж. Г. Несцер), “Вечары ў Люцінцы” па творах В. Дуніна-Марцінкевіча
(рэж. В. Караткевіч).
 
З прыходам на пасаду галоўнага рэжысера С.Палешчанкова ў афішы тэатра з’яўляюцца прозвішчы вядомых сучасных драматургаў Н. Саймана, С. Лабазёрава, Ф. Булякова, А. Дзялендзіка. Сярод яго пастановак
можна вылучыць два спектаклі па п’есах В. Дуніна-Марцінкевіча – “Пінская шляхта”, “Залеты”. 
 
Пасля сыходу С. Палешчанкова два сезоны
галоўным рэжысёрам тэатра быў В. Ласоўскі. Затым некаторы час тэатр не меў галоўнага
рэжысёра, але пры гэтым плённа працавалі чарговыя: М. Дзінаў, Л. Бархатава, часта запрашаліся на пастаноўкі вядомыя рэжысёры з іншых тэатраў (У. Савіцкі паставіў “Зацюканы апостал” А. Макаёнка, Я. Натапаў “Я вас кахаю” Э. Лабіша, Л.Манакова “Блэз” К.Манье і “Мешчанін у шляхецтве” Ж.Б. Мальера і Б. Булгакава,  [[Р.Таліпаў]] “Дарагая Памэла” Д. Патрыка, [[С.Кавальчык]] “Аленькая кветачка” паводле С. Аксакава, С. Кулікоўскі “Пігмаліён” Б.Шоў, Ю. Пахомаў “Тарцюф” Ж.Б. Мальера)
 
З 2005 па 2008 галоўным рэжысёрам тэатра працавала Т. Дарагабед. Шмат увагі ў гэтыя гады надавалася дзіцячаму рэпертуару, а таксама музычным пастаноўкам і тэатралізаваным канцэртам. З’яўвілася тэндэнцыя выкарыстоўваць ў спектаклях гарадскія музычныя гурты ўжывую. Рэжысёр С. Карбоўскі ў спектаклі “Пясочны гадзіннік” П. Васючэнкі выводзіць на сцэну гурт “Skynet”, Т. Дарагабед у спектаклі “Срэбныя крылы” В. Аляксеева выкарыстоўвае гурт “ZемляКоролевымоd”. Музычныя спектаклі ствараюцца з дапамогай бабруйскіх кампазітараў В. Сажына (“Чырвоны каптурык” Я. Шварца, [[“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча]], “Мэры Попінс” паводле П. Трэверс), Я. Гіршына (“Пігмаліён” Б.Шоў, “Чароўная лампа Аладзіна” А. Чупіна, “Па шчупаковаму загаду” В. Чэрапавай).  У гэты ж час вядзецца актыўная праца з беларускімі аўтарамі А. Курэйчыкам, Н. Віленчык, А. Якімовічам, Н. Марчук, Г.Марчуком, П. Вясючэнкам, В. Караткевіч, В. Ткачовым, А. Дзялендзікам, А.Дударавым і іншымі. Сярод спектакляў па п’есах беларускіх аўтараў асобую цікаўнасць выклікаюць “Камедыянт, альбо Ўзнёсласць сумнай надзеі” А. Асташонка ў пастаноўцы Р. Таліпава, “Ідылія” В. Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы С. Палешчанкова, “Пясочны гадзіннік” П. Васючэнкі ў пастаноўцы С. Карбоўскага.
 
З 2009 года галоўным рэжысерам тэтра з’яўляецца [[М.Сохар]]. Тэатр працягвае арыентавацца на беларускіх аўтараў. Створаны спектаклі па п’есах А. Карэліна “Хачу быць хамячком” (рэж. М. Сохар), “Не пакідай мяне” А. Дударава (рэж. С. Карбоўскі), “Нерон” (рэж. М. Сохар) і “Страцім-лебедзь” (рэж. В. Баркоўскі) Ю. Сохара, “Срэбныя крылы” В. Аляксеева (рэж. Т. Дарагабед), “Камедыя” У. Рудава (рэж. М.Сохар). Разам з тым шмат увагі аддаецца класічным пастаноўкам: “Дзядзечкаў сон” Ф. Дастаеўскага, “Лес” А.Астроўскага, “Недарасль” Д. Фанвізіна, “Варвары” М. Горкага. У тэатры працуе шэраг выбітных акцераў, якія ўжо неаднойчы атрымлівалі ўзнагароды на міжнародных фестывалях. Сярод іх з.а.Р.Б. А.Парфяновіч, А. Грахава, Н. Кашпур, Г. Агейкіна. Таксама варта вылучыць А. Дваранікава, А. Сафронаву, Л. Кучко, П. Мікуліка, І. Бурака і іншых.
=== Удзел у фестывальным жыцці, яго арганізацыя ===
У Бабруйску паўстаў і праводзіцца фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (у [[1998]], [[2001]], [[2008]], [[2011]]).