Фёдар Фёдаравіч Турук: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Фёдар Фёдаравіч ТУРУК''' (8 лютага 1889, вёска Балотца [[Навагрудскі павет|Навагрудскага...
(Няма розніцы)

Версія ад 10:42, 29 чэрвеня 2008

Фёдар Фёдаравіч ТУРУК (8 лютага 1889, вёска Балотца Навагрудскага павета Мінскай губерні20 ліпеня 1960, Масква) – беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.

У 1915 скончыў петраградскія гісторыка-філалагічны і археалагічны інстытуты, пасля чаго працаваў выкладчыкам гімназій у Мінску і Маскве. З сакавіка 1918 загадчык аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята, адзін з арганізатараў Беларускага народнага універсітэта і Беларускага навуковага таварыства ў Маскве (1918). З 1919 загадчык беларускага пададдзела аддзела асветы нацыянальных меншасцяў Наркамата асветы РСФСР. Садзейнічаў выхаду ў свет першага зборніка Янкі Купалы на рускай мове "Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў" (1919). Удзельнічаў у арганізацыі БДУ, з 1921 яго прафесар. З 1923 выкладчык Камуністычнага універсітэта нацыянальных меншасцяў Захаду ў Маскве. У 1923-1955 прафесар розных ВНУ Масквы.

Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кнізе "Беларускі рух" (1921) гісторыю Беларусі разглядаў з аб'ектывісцкіх пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік "Курса беларусазнаўства" (1918-1920).