Карла Калодзі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
некалькі фактаў біяграфіі
Радок 24:
[[Выява:Pinocchio.jpg|thumb|left|150px|Пінокіа, малюнак Энрыка Мацанці  — першая ілюстрацыя кнігі Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі (1883)]]
 
Сапраўднае імя - Карла Лорэнцыні. Быў першынцам у шматдзетнай сям'і, аднак з 10 дзяцей шасцёра памерлі малымі. Карла скончыў пачатковую школу ў пасёлку Калодзі (адкуль паходзіла яго маці),. Пасля бацькі - служкі ў багатым доме - накіравалі сына вучыцца ў семінарыю пасля вучыўся ў семінарыісемінарыю. Але рамяство святара не прывабіла маладога Карла, і ён стаў працаваць у кніжным магазіне.
 
Падчас Першай вайны за незалежнасць Італіі ў 1848 г. пайшоў служыць добраахвотнікам у войска Тасканы. У тым жа годзе заснаваў газету палітычнай сатыры Il Lampione ("Ліхтар"), забароненую ў хуткім часе цэнзурай, але адноўленую праз адзінаццаць гадоў. У гэты час асноўную ўвагу Калодзі аддае тэатральнаму выданню.
 
У 1856 годзе Калодзі піша іранічны раман-эсэ "Раман у паравозе" (Un romanzo in vapore), які зрабіў яго вядомым. Ад таго часу пісьменнік актыўна супрацоўнічае з рознымі выданнямі.
 
У 1859 удзельнічае ў Другой вайне за незалежнасць Італіі. Актыўна займаўся палітыкай, удзельнічаў у [[Рысарджымета]].
 
Да 1875 году Калодзі супрацоўнічае са шматлікімі часопісамі, піша раманы і тэатральныя п'есы. Першай яго кнігай для дзяцей стала кніга перакладаў французскіх казак [[Шарль Перо|Шарля Перо]], апублікаваная ў 1876. З таго часу літаратура для дзяцей робіцца для Калодзі галоўнай, шмат часу ён прысвячае тэкстам для школ аб'яднанай Італіі.
 
Сапраўдную вядомасць пісьменніку прынесла аповесць "Прыгоды ПінокіёПінокіа: гісторыя драўлянай лялькі" (Le avventure di Pinocchio: storia di un burattino), якая ў 1881 годзе друкавалася часткамі на старонках дзіцячага часопіса Il Giornale dei Bambini, а ў 1883 выйшла асобным выданнем. Кнігу пераклалі прыкладна на 300 моў.
 
Памёр Калодзі 26 кастрычніка 1890 у Фларэнцыі, дзе і быў пахаваны на могілках царквы Сан-Мініята-аль-Монтэ.