Хатынь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Артыкул
Радок 30:
}}
 
'''Хатынь''' — былая вёска ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] Беларусі. [[22 сакавіка]] [[1943]] г. была знішчаная нямецкімі карнымі войскам пры ўдзеле калабарацыяністаў за тое, што жыхары вёскі дапамагалі партызанам<ref>[http://www.rg.ru/2014/03/04/hatyn.html Кто сжёг Хатынь? Россійская газета, 4 марта 2014]</ref>.
 
== Мемарыяльны комплекс «Хатынь» ==
Радок 38:
 
Мемарыял складаецца з некалькіх частак. У цэнтры комплексу бронзавая скульптура Няскоранага чалавека (выш. 6,1 м) з забітым хлопчыкам на руках, побач самкнёныя гранітныя пліты нагадваюць дах адрыны, дзе карнікі спалілі жыхароў вёскі. На брацкай магіле мармуровы Вянок памяці з тэкстамі сімвалічных зваротаў згінулых да жывых з просьбай берагчы мір і спакой на зямлі і адказу жывых згінулым. Комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі, на месцы кожнага спаленага дома вянок зруба, унутры якога абеліск у выглядзе коміна з імёнамі і прозвішчамі спаленых яго жыхароў, наверсе абеліска — звон; на месцы былых вясковых калодзежаў мемарыяльныя знакі. На могілках вёсак 185 урнаў з зямлёй са спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых пасля вайны вёсак. У сцяне Жалобы 66 ніш з назвамі найбольш буйных лагераў смерці і месцаў масавай загубы мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі. Побач са сцяной Жалобы і Могілкамі вёсак сімвалічныя Дрэвы жыцця са спісам 433 вёсак, знішчаных разам з жыхарамі і адроджаных пасля вайны. У цэнтры мемарыяла Вечны агонь на ўшанаванне памяці кожнага чацвёртага жыхара Беларусі, які загінуў у вайну, і тры бярозы як сімвал жыцця.
 
{{зноскі}}
 
== Гл. таксама ==