Масачусецкі ўрадавы акт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
==Кароткі змест Закона==
 
Гэты закон адмяняў выбарнасць дарадцаў губернатара калоніі па абвінавачванню ў неэфектыўнасці работы выбарных дарадцаў і перадаваў права іх прызначэння каралю на ўмове ўхвалення кандыдатур каралеўскім Таямнічым саветам. Колькасць такіх дарадцаў абмяжовалася ад 12 да 36 чал. Таксама гэты закон спыняў дзейнасць [[Хартыя Калоніі Масачусэцкага заліва|Хартыі Калоніі]] (яе Канстытуцыі) з [[1 жніўня]] [[1774]] г. Права прызначэння шэрыфаў і суддзяў без кансультацый з саветам дарацаў перадавалася губернатару калоніі, а пры яго адсутнасці - віцэ-губернатару (іх прызначаў кароль) з [[1 ліпеня]][[1774]] г. Прысяжныя засядацелі таксама больш не выбіраліся з ліку жыхароў калоніі, іх прызначалі шэрыфы. Узрост прысяжных мусіў быць ад 20 да 70 гадоў. Уводзіліся штрафныя санкцыі супраць супрацоўнікаў паліцыі (шэрыфаў і канстэбляў), якія парушалі новы парадак вядзення судовага разбіральніцтва. Прысяжны засядацель, не павінен быў быць ізноў закліканы шэрыфам ў той жа самы суд для паўторнага выканання сваіх абавязкаў на працягу трох гадоў (за выключэннм спецыяльных судоў прысяжных). Таксама законам вызначаліся некаторыя падрабязнасці вядзення следчага і судовага справаводства.
 
==Рэакцыя 13 калоній на гэты Закон==