Замбія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73:
 
== Насельніцтва ==
{{main|Адміністрацыйны падзел Замбіі}}
99 % насельніцтва складаюць афрыканцы [[Банту, мовы|моўнай сям'і банту]], у т.л. народы групы цэнтральнай [[банту]] — бемба (жывуць на поўначы і ў цэнтральнай частцы, 34 %) і тонга (поўдзень, 16 %), групы ўсходняй банту — малаві (усход, 18 %), іншых груп — балунда (паўночны захад), балозі (паўднёвы захад), нгоні (усход), чэва (усход). Жывуць таксама англічане і выхадцы з Індыі. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне, у т.л. пратэстанты (35 %), каталікі (27 %), ёсць невялікія групы прыхільнікаў ісламу і традыцыйных вераванняў. Сярэднегадавы прырост насельніцтва каля 3 %. Найбольш заселены «Медны пояс» і раёны на поўдзень ад яго да Лусакі. У гарадах жыве каля паловы насельніцтва. Набольшыя гарады: Лусака, Ндола, Кітвэ-Нкана, [[Горад Кабвэ|Кабвэ]], Чынгола, Муфуліра, Луанш'я.