Розніца паміж версіямі "Атамізм"

3 950 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
крыніца — be-x-old:Атамізм
др (Bot: Migrating 44 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q178668 (translate me))
(крыніца — be-x-old:Атамізм)
'''Атамізм''' — [[натурфіласофія|натурфіласофская]] і фізічная тэорыя, паводле якой пачуццёва ўспрымальныя (матэрыяльныя) рэчы складаюцца з хімічна непадзельных часціц — [[атам]]аў. Узнікла ў старажытнагрэчаскай філасофіі. Далейшае развіццё атрымала ў філасофіі і навуцы Сярэдніх стагоддзяў і Новага часу.
== Гісторыя ==
У рабаўладальніцкім грамадстве [[Асірыя|Асірыі]], [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]], [[Старажытны Рым|Рыма]], [[Індыя|Індыі]], [[Кітай|Кітая]] паўстала натурфіласофская атамістыка. Выбітнымі прадстаўнікамі старажытнай атамістыкі былі [[Леўкіп]], [[Дэмакрыт]], [[Лукрэцый]], [[Канада, мысляр|Канада]], [[Ван Чун]]. Іхныя ідэі былі вынікам тэарэтычнага асэнсавання вынікаў назірання за такімі з'явамі прыроды, як [[выпарэнне]], [[дыфузія]] і да гэтак далей. Прадстаўнікі натурфіласофскай атамістыкі лічылі, што атамы — маленькія непадзельныя часціцы [[матэрыя|матэрыі]], з якіх пабудаваны ўсе целы прыроды.
 
Якасна новым этапам развіцця ведаў пра будову матэрыі была механічная атамістыка, стваральнікамі якой былі [[Ісак Ньютан|Ньютан]], [[П'ер Гасендзі|Гасендзі]] і іншыя, адраджаюцца ідэі натурфіласофскай атамістыкі на аснове дасягненняў [[класічная механіка|класічнай механікі]]. У механічнай атамістыцы атамы таксама разглядаліся як непадзельныя, вечныя часціцы матэрыі, якія ўзаемадзейнічаюць па законах макраскапічнай механікі. Паколькі электрычныя і хімічныя з'явы цяжка растлумачыць механічным узаемадзеяннем атамаў, то ў навуку пранікаюць ідэалістычныя ўяўленні пра нематэрыяльныя вадкасці — [[флюіды]]. Адной з праяў [[ідэалізм]]у ў атамістыкі было вучэнне [[Готфрыд Лейбніц|Лейбніца]] пра манады — духоўныя атамы, якія з'яўляюцца цэнтрамі дзеяння духоўных сіл.
 
Наступным этапам развіцця атамістыкі былі працы [[Міхаіл Ламаносаў|Ламаносава]], які заклаў асновы хімічнай і фізічнай атамістыкі. Ламаносаў адкрыў закон захавання масы рэчыва, які ўвайшоў у класічную хімію як закон захавання масы пры [[хімічная рэакцыя|хімічных рэакцыях]]. Гэты закон даў [[хімія|хіміі]] слушны метад аналізу хімічных рэакцый, які стаў асновай колькаснага аналізу. Ламаносаў увёў у навуку побач з атамам паняцце [[малекула|малекулы]]. Ідэі Ламаносава аказалі вялікі ўплыў на далейшае развіццё фізічнай і хімічнай атамістыкі.
 
== Спасылкі ==
* [http://xtf.lib.virginia.edu/xtf/view?docId=DicHist/uvaBook/tei/DicHist1.xml;chunk.id=dv1-21 Атамізм]. Слоўнік гісторыі ідэй
* [http://plato.stanford.edu/entries/democritus/ Артыкул], прысвечаны традыцыйнаму грэчаскаму атамізму
* [http://plato.stanford.edu/entries/atomism-modern/ Атамізм ад 17 па 20 стагоддзі]. Stanford Encyclopedia of Philosophy
 
[[Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы]]