Розніца паміж версіямі "Боснія і Герцагавіна"

→‎Гісторыя: вікіфікацыя
(вікіфікацыя)
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
[[Асманская Імперыя|Туркі]] валодалі Босніяй да [[1878]] года, калі, пасля антытурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны [[пратэктарат]] [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]]. Пратэктарат скончыўся [[анексія]]й Босніі і Герцагавіны ў [[1908]] годзе.
[[28 чэрвеня]] [[1914]] года ў [[Сараева|Сараеве]] быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага трону [[Франц Фердынанд|Франца Фердынанда]]. З гэтай падзеі пачалася [[Першая сусветная вайна]]. Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад [[Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў]] (з [[1929]] года называлася [[Каралеўства Югаславія]]). Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] была ў складзе [[Незалежная дзяржава Харватыя|Незалежнай Дзяржавы Харватыі]], а потым перайшла да [[Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія|Сацыялістычнай Югаславіі]] (СФРЮ).
Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў [[лістапад]]зе [[1991]] года. А ў [[люты]]м [[1992]] года быў праведзены [[рэферэндум]] па пытанні аб выхадзе з Югаславіі, падчас якога [[баснійцы-мусульмане|мусульмане]] і [[харваты]] выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная [[3 сакавіка]] [[1992]] года. Баснійскія [[сербы]] не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і [[7 красавіка]] [[1992]] года заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі.
58 498

правак