Герман Бургавэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Герман Бургавэ '''Герман Бургавэ''' ({{lang-nl|Herman Boerhaave}}...'
 
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў Лейдэне, дзе абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі (1690). У 1693 атрымаў ступень доктара медыцыны; з 1709 прафесара [[Лейдэнскі ўніверсітэт|Лейдэнскага ўніверсітэта]]. Таленавіты ўрач і педагог, Бургавэ стварыў першую навуковую клініку. Сярод вучняў: ван Світэн, [[Жульен Афрэ дэ Ламетры|Ж. Ламетры]] і інш.
 
У сваіх медыцынскіх даследаваннях Бургавэ першым ужыў тэрмометр і лупу. Бургавэ спрабаваў ўзгадніць вынікі анатамічных і фізіялагічных даследаванняў з практычным вопытам, адводзячы першае месца клініцы. У выдадзеным каталогу Лейдэнскага батанічнага саду (1709) апісаў і класіфікаваў новыя віды раслін. Шырокім распаўсюджваннем карыстаўся падручнік «Асновы хіміі» (тт. 1-2, 1732), у якім Бургавэ сістэматызаваў хімічныя веды таго часу. Паказаў, што [[ртуць]] пры доўгім награванні (15 гадоў) і шматразовых перагонках (500 разоў) не змяняецца, лічыў хімію самастойнай навукай; быў праціўнікам алхіміі.