Замбія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 66:
== Геаграфія ==
[[Файл:Victoriafälle.jpg|thumb|left|100px|[[вадаспад Вікторыя]]]]
Амаль усю краіну займае хвалістае пласкагор'е (вышыня 1000—1500 м), складзенае з дакембрыйскіх [[граніт]]аў, [[гнейс]]аў, [[крышталічныя сланцы|крышталічных сланцаў]]. На ўсходзе хрыбет [[Мучынга]] (вышыня да 1893 м, гара Мумпу). Замбія мае запасы медзі сусветнага значэння на мяжы з [[ДРК]], [[кобальт]], поліметалы, [[ванадый]], [[уран, хімічны элемент|уран]], [[золата]], [[жалеза]], [[каменны вугаль]]. Клімат субэкватарыяльны з трыма сезонамі — дажджлівым і цёплым (лістапад-красавік), сухім і халаднаватым (май-ліпень), сухім і гарачым (жнівень-кастрычнік). Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (кастрычнік) каля 20-25 °C, самага халоднага (ліпень) каля 15-20 °C. [[Ападкі|Ападкаў]] 750—1500 мм за год. Бываюць засухі. Рачная сетка густая: [[рака Замбезі]], з прытокамі [[рака Кафуэ|Кафуэ]], [[рака Луангва|Луангва]] і іншыя, вытокі Конга з азёрамі [[Возера Бангвеулу|Бангвеулу]] і [[Возера Мверу|Мверу]], паўднёвая частка [[возера Танганьіка]]. На Замбезі вадасховішча [[Карыба]], ёсць парогі і вадаспады, у т.л. [[вадаспад Вікторыя]]. Агульныя запасы гідраэнергіі больш за 50 млн кВт. Пераважае саванная расліннасць на чырвона-карычневых глебах. Жывёльны свет разнастайны: ёсць буйныя траваедныя — [[сланы]], [[насарогі]], [[буйвалы]], зебры, антылопы; драпежнікі — ільвы, леапарды, гіены. Нацыянальныя паркі: Кафуэ, Сіёма-Нгвезі, Паўночная і Паўднёвая Луангва і іншыя.
 
== Гісторыя ==