Розніца паміж версіямі "Антацэрас"

138 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
вікіфікацыя
др
(вікіфікацыя)
|ipni =
}}
'''Антацэрас''' (''Anthoceros'')  — [[род, біялогія|род]] [[Імхі|імхоў]] сямейства антацэротавых.
 
Каля 150 [[Від, біялогія|відаў]]. Пашыраны пераважна ў [[Тропікі|тропіках]], некаторыя ва ўмераных шыротах. На [[Беларусь|Беларусі]] на аблогах, каля дарог, па канавах, берагах рэк трапляецца [[антацэрас кропкавы]] (''Anthoceros punctatus'').
 
[[Слаявіна]] цёмна-зялёная, разеткападобная, дыяметрам 2—5  см, шчыльна прылягае да субстрату, з рассечанымі лопасцепадобнымі вырастамі, унізе з слізевымі поласцямі, якія пазней запаўняюцца калоніямі [[Водарасці|водарасцяў]] з роду [[насток]]. Прымацоўваецца да субстрату аднаклетачнымі [[Рызоіды|рызоідамі]]. Спарагон цыліндрычны, з калонкай і стэрыльнымі ніткамі (элатэрамі), якія служаць для разрыхлення спораў, прамастойны, даўжынёю 1—10  см, зялёны, потым бурэе і раскрываецца на 2 створкі. [[Споры]] тэтраэдрычныя, цёмныя, з шчытападобнымі вырастамі. Спараносіць летам і ўвосень.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Рыкоўскі Г.'' Антацэрас // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн.,1996.
 
[[Катэгорыя:Антацэротавыя імхі]]