Хатынь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
 
'''Хатынь''' — былая вёска ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] Беларусі. [[22 сакавіка]] [[1943]] г. была знішчаная нямецкімі карнымі войскам пры ўдзеле ўкраiнскiх калабарацыяністаў за тое, што жыхары вёскі дапамагалі партызанам<ref>[http://www.rg.ru/2014/03/04/hatyn.html Кто сжёг Хатынь? Россійская газета, 4 марта 2014]</ref>.
Раніцай 22 сакавіка 1943 года на скрыжаванні дарог Плешчаніцы-Лагойск і Казыры-Хатынь партызаны атрада «Мсціўца» абстралялі легкавую машыну ў якой ехаў камандзір адной з рот 118 паліцэйскага батальёна гауптман Ганс Вельке. Вельке быў першым немцам, які заваяваў залаты алімпійскі медаль у легкай атлетыцы. Разам з былым лёгкаатлетам былі забітыя яшчэ некалькі паліцаяў-украінцаў. Паліцаі 118 батальёна выклікалі на дапамогу адмысловы батальён штурмбанфюрэра Аскара Дірлевангера. Пакуль батальён ехаў з Лагойска, паліцаі арыштавалі, а праз непрацяглы час расстралялі групу мясцовых жыхароў — лесасекаў. Да вечара 22 сакавіка, карнікі па слядах партызанаў выйшлі да вёскі Хатынь, якую спалілі разам з усімі яе жыхарамі. Камандваў расправай былы старэйшы лейтэнант Чырвонай Арміі, а на той час начальнік штаба 118 паліцэйскага батальёна Рыгор Васюра.
 
== Мемарыяльны комплекс «Хатынь» ==
Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь і іншых беларускіх вёсак, знішчаных акупантамі разам з насельніцтвам у [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] адкрыты [[5 ліпеня]] [[1969]] г.