Ромул і Рэм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ спасылкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:0 Lupa Capitolina (2).JPG|thumb|Ромул і Рэм, якіх корміць ваўчыца]]
'''Ромул і Рэм''' - — у [[Міфалогія, значэнні|рымскай міфалогіі]] два браты, легендарныя заснавальнікі [[Рым|Рыма]]а. Сыны бога [[Марс, міфалогія|Марса]] і весталкі Рэі Сільвіі. Немаўляткамі кінутыя ў [[рака Тыбр|раку Тыбр]], яны цудоўным вобразам выратаваліся і былі выкармеленыя [[Воўк|ваўчыцай]]. Пазней іх заўважыў пастух Фаустул, у сям'і якога яны і атрымалі выхаванне.
 
Праз гады Рэм быў захоплены слугамі хітрага і жорсткага цара Амулія. Ромул накіраваўся вызваляць брата. Да яго далучыліся шматлікія беднякі, пастухі, рабы, якія ненавідзелі цара Амулія і не маглі больш цярпець яго тыранію. Цар быў звергнуты і загінуў, але жыхары горада Альба-Лонгі не пажадалі прыняць братоў і той натоўп беднаты, які яны прывялі з сабою. Тады Ромул і Рэм вырашылі пабудаваць новы горад дзеля пастухоў, рабоў, сялян, якія іх падтрымалі.
 
Браты патрабавалі божага знаку, які б высветліў, каму з братоў належыць заснаваць горад. Багі абралі Ромула. Рэм паспрабаваў перашкодзіць яму, але быў забіты. Ромул здесніў абрад збавення, каб змыць грэх братазабойства, заснаваў Рым і зрабіўся яго першым царом. Ён сабраў пад сваёй уладай шматлікіх выгнаннікаў, здабыў дзеля іх жонак, захапіўшы пад час свята сабіянскіх жанчын. Гэта выклікала вайны з сабіянамі, якія скончылася мірам паміж двума гарадамі. У час навальніцы Ромул таямніча знік, яму пачалі пакланяцца, нібыта бажку, пад імем Квірына.