Таўцівіл Даўспрункавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 1:
'''Таўцівіл Даўспрункавіч''' (?  [[{{ДС|||1264]]}}), князь літоўскі, [[Князі полацкія|князь полацкі]] (~[[1250]]-я—1264я — 1264).
 
Старэйшы сын [[Даўспрунк]]а, пляменнік [[Міндоўг]]а і [[Князі жамойцкія|жамойцкіх князёў]] [[Эрдзівіл]]а і [[Вікінт Жамойцкі|Вікінта]], стрыечны брат [[Транята|Траняты]]. У кан. [[1248]]  г. Міндоўг забраў ўладанні Таўцівіла і яго малодшага брата Едзівіда, паслаў супраць [[Смаленская зямля|Смаленскай зямлі]]  — прапануючы там здабыць новыя ўладанні, пры гэтым паслаў за імі забойцаў. Акалічнасці гэтага паходу розняцца ў даследчыкаў, але ў выніку выгнаннікі ўцяклі ў [[Галіцка-Валынскае княства]] шукаць падтрымкі, бо іх сястра была замужам за [[Даніла Раманавіч|Данілам Галіцкім]]. Даніла паслаў Таўцівіла ў [[Яцвезь]], [[Жамойць]] і [[Горад Рыга|Рыгу]], каб стварыць ваенны саюз супраць Міндоўга. У Рызе Таўцівіл быў ахрышчаны ў каталіцтва (паводле [[Мацей Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]] пад імем ''Готліб'').
 
Даніла Галіцкі, [[Лівонскі ордэн]], [[Архібіскупы рыжскія|рыжскі архібіскуп]] і вікінтава палова Жамойці падтрымалі Таўцівіла, але нанесці паразу Міндоўгу не здолелі, бо пасля хрышчэння Міндоўга ў каталіцтва (1253) Лівонскі ордэн перайшоў на яго бок. Пэўны час Таўцівіл жыў у Галіцка-Валынскім княстве і ў 1253 разам з братам Едзівідам удзельнічаў у паходзе Данілы Галіцкага ў [[Чэхія|Чэхію]]. Але пасля пасварыўся з ім, бо той памірыўся з Міндаўгам.
 
Пасля гэтага Таўцівіл перабраўся ў [[Горад Полацк|Полацк]], бо быў жанаты з дачкой полацкага князя [[Брачыслаў Полацкі|Брачыслава]]. Невядома, калі адбыўся гэты шлюб  — да 1245 ці пасля 1253 года. Першае больш верагодна, але прамых сведчанняў няма. Пасля смерці свайго цесця Таўцівіл сеў на полацкі сталец, магчыма абыходзячы прамых нашчадкаў Брачыслава. Таўцівіл хоць і быў выгнаны Міндоўгам з [[Літоўская зямля|Літвы]], але захаваў там уплыў. Магчыма, што ў 1258  г. ужо як полацкі князь удзельнічаў з атрадам літоўцаў у паходзе палачанаў на Смаленскую зямлю і [[Таржок]], але яго імя ў сувязі з гэтай выправай не згадваецца. Зімой 1258–1259 1258—1259 г. у час татарскай выправы на Літву Таўцівіл аб'яднаўшыся са сваім стрыечным братам [[Войшалк]]ам дзейнічаў супраць [[Раман Данілавіч Новагародскі|Рамана Данілавіча]], быў датычны да яго забойства. Толькі ў [[1262]]  г. Таўцівіл прама згадваецца як полацкі князь. Паводле сведчання наўгародскага летапісца Таўцівіл быў «''добры князь Полацкі''».
 
Пасля забойства Міндоўга ([[1263]]), як адзін з нашчадкаў быў запрошаны Транятам для падзелу спадчыны. Задумаў забіць Траняту і цалкам завалодаць спадчынай Міндоўга, але з-за здрады полацкага баярына Пракопа сам быў забіты, а астатнія полацкія баяры з яго атачэння трапілі ў палон да Траняты. Пасля забойства Таўцівіла Транята, відаць, пагражаючы забойствам палонных полацкіх баяраў патрабаваў выдачы таўцівілава сына [[Георгій Таўцівілавіч|Георгія]]. Палачане не выдалі Георгія дапамогшы збегчы ў Ноўгарад, дзе ён пасля пастрыгся ў манастыр пад імем ''Іаан''. Аднак, Полацку давялося ўзяць князем вылучэнца Траняты — [[Канстанцін Бязрукі|Канстанціна]], магчыма сына Брачыслава, але ён быў на стальцы не вялікі час.
 
== Література ==
* [[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Таўцівіл // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. –Мн-Мн., 2001. С. 513–514513—514.
 
{{Полацкае княства}}
Радок 17:
[[Катэгорыя:Князі Полацкай зямлі]]
[[Катэгорыя:Князі літоўскія]]
[[Катэгорыя:Асобы]]