Віторыа Альф’еры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
| Вікітэка =
}}
Граф '''Віторыё Альф'еры'''<ref>правілы 2008</ref>, ''Віторыо Альф'еры''<ref name=pr>Напісанне імя і прозвішча '''Віторыо Альф'еры''' ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.287.</ref> ({{lang-it|Vittorio Alfieri}}; [[{{ДН|16|1|1749}}, студзеня]]Асці [[1749]]княства -П'емонт, [[8 кастрычнікаІталія]] — [[{{ДС|8|10|1803]]}})  — італьянскі [[паэт]] і [[драматург]]-класіцыст, «бацька італьянскай трагедыі».
 
Нарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям'і. Рана страчвае бацьку, вучыцца ў Турынскай ваеннай акадэміі. Пасля яе заканчэння падарожнічае па Еўропе, па вяртанні ў [[Турын]] аймаецца самаадукацыяй, шмат чытае, вывучае лацінскую і грэчаскую мовы, захапляецца тэатрам. У 1775 піша сваю першую трагедыю «Клеапатра», пасля трагедыю «Філіп» (надр. 1783) на сюжэт з іспанскай гісторыі, апрацаваны пазней [[Ф. Шылер]]ам у «Доне Карласе». У гэты ж перыяд ствараюцца трагедыі «Палінік», «Арэст», «Антыгона».
 
У 1777 годзе В. Альф'еры пераязджае ў [[Таскана|Таскану]], каб вывучыць тасканскі дыялект, жыве ў [[Сіена|Сіене]] і [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]], дзе знаёміцца з графіняй Луізай д'Олбані, жонкай прэтэндэнта на англійскі трон Карла-Эдуарда Сцюарта, пад уплывам якой працягвае свае літаратурныя заняткі. Вывучае літаратуру эпохі Адраджэння, перш за ўсё творы [[Дантэ]] і [[Нікола Макіявелі]], якія паўплывалі на фармаванне яго поглядаў. У тым жа годзе піша трактат «Аб тыраніі» (надр. 1789), дзе адлюстроўвае ідэал грамадзяніна і тыранаборцы, а таксама трагедыю «Віргінія».
 
У тасканскі перыяд творчасці В. Альф'еры стварае 14 трагедый, сярод якіх «Змова Пацы» і «Тымаліён», «Марыя Сцюарт», «Дон Гарсія», «Саўл», прасякнутыя тыранаборчым пафасам. У 1778—86 працуе над трактатам «Пра ўладара і літаратуру» (надр. 1789), у якім выкладае свае погляды на ролю літаратуры і мастацтва.
 
У 1784 пераязджае ў Францыю; жыве спачатку ў Кальмары ([[Эльзас]]), пасля ў [[Парыж]]ы, дзе стварае 5 трагедый. У 1788 пасля смерці Карла-Эдуарда Сцюарта бярэ шлюб з Луізай д'Олбані. Захоплена вітае [[Вялікая Французская рэвалюцыя|Французскую рэвалюцыю]], аднак тэрор мяняе яго стаўленне. У 1792 вяртаецца ў Фларэнцыю, а яго маёмасць у Францыі канфіскуецца. У апошнія гады вядзе замкнёнае жыццё, аддаецца навуковым заняткам, перакладае старажытнагрэчаскія і лацінскія тэксты. У 1799 стварае зборнік вершаў і прозы «Мізагал» («Франканенавіснік»), дзе асуджае рэвалюцыю ў Францыі, у 1800—03 піша 6 вершаваных камедый.
 
Пахаваны ў царкве Санта-Крочэ ў Фларэнцыі паміж [[Мікеланджэла]] і [[Нікола Макіявелі]]. Зрабіў вялікі ўплыў на наступныя пакаленні літаратараў, сярод якіх [[Уга Фоскала]] і [[Джакома Леапардзі]], што лічылі яго папярэднікам італьянскага [[Рысарджымента]] — руху за аб'яднанне краіны. Крытыкі адзначаюць, што яго творчасць адлюстравала крызіс Асветніцтва ў Італіі перыяду Французскай рэвалюцыі і пошукі новых ідэалагічных і мастацкіх арыентыраў напярэдадні эпохі рамантызму.
 
Трактат «Пра ўладара і літаратуру» на беларускую мову пераклала [[Аксана Данільчык]].
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{commonscat-inline|Vittorio Alfieri|Выторыё Альф'еры}}
* [http://prajdzisvet.org/persons/a/v%D1%96toryjo-alfjery.html prajdzisvet.org]
 
{{Бібліяінфармацыя}}