Джэймс Джойс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: арфаграфія
→‎Біяграфія: арфаграфія
Радок 33:
[[Выява:James Joyce by Alex Ehrenzweig, 1915 restored.jpg|thumb||злева|Джэймс Джойс]]
 
Незадоўга да пачатку [[Першая сусветная вайна|Першае сусветнай вайны]] Джойс з жонкай перабраліся ў [[Цюрых]], дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазней і над першымі главамі «[[Уліс, раман)|Уліса]]». Перамяшчаючыся па [[Еўропа|Еўропе]], Джойс пісаў вершы, некаторыя з якіх публікаваліся ў анталогіях [[імажызм]]а. Ён таксама працягваў працаваць над «[[Уліс, раман|Улісам]]», раманам, які ўпершыню пабачыў свет не на радзіме пісьменніка (дзе быў апублікаваны ў [[1933|1933 годзе]]), а ў Францыі. Гэта найбольш вядомы твор Джойса, дзе аўтар на 600 старонках апавядае аб адным дні ([[16 чэрвеня]] [[1904]] г.) дублінскага яўрэя Леапольда Блюма. Нягледзячы на тое, што «[[Уліс, раман|Уліс]]» ствараўся за мяжой, па гэтай кнізе, як сцвярджаў сам Джойс, магчыма было аднавіць Дублін у выпадку яго знішчэння. Дзень 16 жніўня святкуецца заўзятарамі Джойса ва ўсім свеце як [[Блумсдэй]] (Bloomsday).
 
У Парыжы Джэймс Джойс пачаў працу над сваім апошнім маштабным творам — «Памінкі па Фінегану», апублікаваным у [[1939|1939 годзе]]. Гэты складаны эксперыментальны раман, аднак, не быў дастаткова добра прыняты публікай, і дагэтуль застаецца кнігай «для спецыялістаў», у адрозненні ад ранейшай яго кнігі навел «Дублінцы», якая лічыцца зараз узорнай кнігай гэтага жанру. Папулярны зараз таксама яго ранейшы раман «Партрэт мастака ў юнацтве».