Іртыш: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
| commons = Category:Irtysh River
}}
'''Ірты́ш''' — [[рака]] ў [[Казахстан]]е і [[Расія|Расіі]], левы прыток [[рака Об|ракі Об]]. Даўжыня ракі 4248 км. Плошча [[вадазбор]]у 1643 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў [[Вусце|вусці]] 2,83 тыс. м³/сек. Бярэ пачатак у гарах Мангольскага Алтая на тэрыторыі Кітая (Чорны Іртыш). У вярхоўях горная рака. Ад возера Зайсан да г.[[Усць-Каменагорск]] зарэгулявана вадасховішчамі Бахтармінскай і Усць-Каменагорскай ГЭС. Ніжэй горада Сяміпалацінск да вусця цячэ па [[Заходне-Сібірская раўніна|Заходне-Сібірскай раўніне]]. Рэчышча няўстойлівае, шмат пясчаных перакатаў, ніжэй г.[[Омск]] утварае вялікія лукавіны. Даліна шырокая (да 20 км, каля вусця 35 км). Галоўныя прытокі: [[рака Ішым|Ішым]], [[Рака Вагай|Вагай]], Табол, [[Рака Конда|Конда]] (злева), Ом, [[Рака Тара, прыток Іртыша|Тара]]. Жыўленне мяшанае. Ледастаў з лістапада да красавіка. Разводдзе ў ніжнім цячэнні з мая да верасня, у верхнім — з красавіка да кастрычніка. Суднаходная на 2784 км ад вусця. Асноўныя гарады і парты: [[Усць-Каменагорск]], [[Сяміпалацінск]], [[Паўладар]], [[Омск]], [[Табольск]], [[Ханты-Мансійск]].
 
== Літаратура ==