Розніца паміж версіямі "Андрэй Міхайлавіч Федарэнка"

няма тлумачэння праўкі
др (clean up using AWB)
== Біяграфія ==
Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Мінскага інстытута культуры]] (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў муляром у [[Горад Мікашэвічы|Мікашэвічах]] Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў [[Горад Калінкавічы|Калінкавічах]] Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]], на кінастудыі «[[Беларусьфільм]]». У 2005 — 2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе [[Маладосць|«Маладосць»]]. У 2011 — 2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты [[Літаратура і мастацтва|«Літаратура і мастацтва»]].
 
== Творчасць ==
Друкуецца з 1987. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смуга, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую.
 
== Бібліяграфія ==