Рэвалюцыйны трыбунал (Францыя): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 18:19, 17 сакавіка 2014

Рэвалюцыйны трыбунал (фр.: Tribunal révolutionnaire) — суд, створаны ў Парыжы Нацыянальным Канвентам падчас Французскай рэвалюцыі для суда над палітычнымі злачынцамі і тымі, хто стаў пазней адным з найбольш магутных «рухавікоў» так званай «Эпохі тэрору».

Навіны пра паражэнне французаў у Бельгіі выклікалі ў Парыжы народны рух, і 10 сакавіка 1792 года па прапанове Дантона Канвент абвясціў стварэнне надзвычайнага крымінальнага суда, які атрымаў афіцыйную назву Рэвалюцыйнага трыбунала паводле дэкрэта ад 20 кастрычніка 1793 года.

Суд складаўся з суддзі, пракурора і двух іх намеснікаў, усе яны прызначаліся Канвентам; усе яго рашэнні не падлягалі апеляцыі ці касацыі. Грамадскім абвінаваўцам пры Рэвалюцыйным трыбунале быў Фук'е-Тэнвіль, суддзёй — Кафіналь-Дзюбай.

Да тэрмідарыянскага перавароту Рабесп'ер выкарыстоўваў Рэвалюцыйны трыбунал як орган рэвалюцыйнага тэрору для знішчэння сваіх палітычных праціўнікаў; з 10 чэрвеня 1794 года падсудным было забаронена наймаць адваката, а адзінай мерай пакарання, якая выносілася судом, стала смяротнае пакаранне смерцю. За недоўгачасовы тэрмін было пакарана смерцю амаль тры тысячы чалавек.

Скасаваны 31 мая 1795 года пасля падзення Рабесп'ера.

Ахвяры рэвалюцыйнага трыбунала

Па прысудзе Рэвалюцыйнага трыбунала былі гільяцінаваны: