Калікст III: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 21:
|Commons = Callistus III
}}
'''Калікст III''' (лац. Callistus PP. III, свецкае імя: '''Альфонса дзі Борджа''', ад італ. Di Borgia, або "«Алонса дэ Борха" -» — ад ісп. De Borja ; [[31 снежня]] [[1378]]  г., Хаціва, Арагон - — [[6 жніўня]] [[1458]] года, [[Рым]])  — [[папа рымскі]] з [[8 красавіка]] [[1455]] года па [[6 жніўня]] [[1458]]. Апошні папа, які ўзяў пасля абрання імя [[Калікст]].
 
== Біяграфія ==
Альфон дэ Борха нарадзіўся ў Ла Тарэце, цяпер у ваколіцах [[Канальс, Іспанія|Канальса]] ([[Іспанія]]).
 
Падчас [[Вялікая заходняя схізма|заходняй схізмы]] падтрымаў антыпапу [[Бенедыкт XIII, антыпапа|Бенедыкта XIII]]. Выкладаў права ва [[Універсітэт Льейды|ўніверсітэце Льейды]], пазней быў дыпламатам пры двары каралёў [[Каралеўства Арагон|Арагона]], у прыватнасці падчас [[Фларэнтыйская унія|Базельскага сабору]] (1431—1439). Калі дзякуючы яго намаганням [[Спіс кіраўнікоў Неапальскага каралеўства|кароль Неапаля]] [[Альфонс V Арагонскі|Альфонс I]] прызнаў папам [[Марцін V|Марціна V]], апошні прызначыў Альфонса біскупам [[Валенсія|Валенсіі]]. У 1444 годзе папа [[Яўген IV]] падняў яго да [[кардынал]]ьскай годнасці.
 
На [[Канклаў 1455 года|канклаве 1455 года]] Альфонса дэ Борха быў абраны Папам у вельмі сталым веку як кампрамісны кандыдат. На стальцы [[Непатызм|ўсяляк прасоўваў]] на царкоўныя пасады прадстаўнікоў і прыхільнікаў роду [[Борджыя]]. 20 лютага 1456 надаў двум сваім пляменнікам званні кардыналаў. Адзін з іх, Радрыга дэ Борха (Борджыя), пазней стаў Папам [[Аляксандр VI, Папа Рымскі|Аляксандрам VI]], які запомніўся сваёй карумпаванасцю і распустай<ref>''The Lives and Times of the Popes'', Vol.4, Ed. Artaud de Montor, (Catholic Publication Society of America, 1911), 190.</ref>; другім быў [[Луіс Хуліян дэ Міла]].
 
У 1456 Калікст III выдаў [[Партугалія|Партугаліі]] [[Була|папскую булу]] ''Inter Caetera'', якой пацвярджаў правы партугальцаў на заняволенне [[Няверныя|няверных]] і [[Маўры|маўраў]], нададзеныя ім ранейшымі буламі ''[[Romanus Pontifex]]'' і ''[[Dum Diversas]]'', што фактычна пацвярджала згоду папства на прыгнёт афрыканцаў. Такім чынам, яго ''Inter Caetera'' наўпрост супярэчыла сцвярджэнню ў буле ''Sicut Dudum'' Яўгена IV (1435), паводле якой няверныя былі прызнаны стварэннямі паводле падабенства Божага і мелі душу, а значыцца, хрысціяне не мелі права пазбаўляць іх волі.
 
Адной з галоўных мэтаў яго пантыфікату была арганізацыя [[Крыжовыя паходы|крыжовага паходу]] супраць туркаў, што захапілі ў 1453 годзе [[Канстанцінопаль]]. Насуперак гераічным намаганням, ніхто з еўрапейскіх кіраўнікоў не адгукнуўся на заклік. Аднак Калікст усё ж здолеў сабраць даволі буйны флот, які вызваліў некаторыя з [[Эгейскія астравы|Эгейскіх астравоў]].
 
29 чэрвеня 1456 Калікст загадаў званіць ва ўсе званы апоўначы як заклік да малітвы, а пазней да малітвы ў падтрымку [[Аблога Бялграда, 1456|абаронцаў Бялграда]]<ref>{{Кніга|аўтар = Thomas Henry Dyer.|частка = |загаловак = The history of modern Europe: from the fall of Constantinople, in 1453, to the war in the Crimea, in 1857|арыгінал = |спасылка = http://books.google.by/books?id=jBAMAAAAYAAJ&pg=PA85&dq=Noon+bell+belgrade&cd=5&redir_esc=y#v=onepage&q=Noon%20bell%20belgrade&f=false|адказны = |выданне = |месца = |выдавецтва = J. Murray|год = 1861|том = |старонкі = 85|старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref><ref>{{Кніга|аўтар = István Lázár.|частка = [http://www.mek.oszk.hu/02000/02085/02085.htm#7 6. The Fleur-de-lis and the Raven]|загаловак = Hungary. A Brief History|арыгінал = |спасылка = |адказны = Translated by Albert Tezla|выданне = |месца = |выдавецтва = |год = |том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. Пасля перамогі над туркамі 22 ліпеня аблога Бялграда была спынена, і ў гонар гэтай падзеі Калікст III пастанавіў святкаваць 6 жніўня [[свята Перамянення]], якое і дагэтуль абавязковы ва ўсёй Заходняй царкве.
 
Калікст загадаў перагледзець працэс над [[Жанна д'Арк|Жаннай д'Арк]], і 7 ліпеня 1456 года яна была апраўдана<ref>{{Кніга|аўтар = Ronald Sutherland Gower.|частка = [http://www.gutenberg.org/files/16933/16933-h/16933-h.htm#CHAPTER_VII Chapter VII. The Rehabilitation]|загаловак = Joan of Arc|арыгінал = |спасылка = http://www.gutenberg.org/files/16933/16933-h/16933-h.htm|адказны = |выданне = |месца = |выдавецтва = J. C. Nimmo|год = 1893|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>.
 
Ён зацвердзіў заснаванне ў 1456 годзе [[Грайфсвальдскі ўніверсітэт|Грайфсвальдскага ўніверсітэта]].
 
{{Зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{Commons}}
 
{{Папы рымскія}}
[[Катэгорыя:Папы Рымскія]]