Карлаў універсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Pavkot (размовы | уклад)
Радок 42:
 
== Гісторыя ==
26 студзеня 1347 года [[Папа Рымскі]] [[Клімент VI, Папа Рымскі|Клімент VI]] выдаў дазвол на стварэнне  ў Празе навучальнай установы з правам надання вучоных ступеняў. Універсітэт з чатырма факультэтамі: вольных мастацтваў, юрыдычным, медыцынскім і тэалагічным,- быў урачыста заснаваны чэшскім і [[Рымскі кароль|рымскім каралём]] Карлам IV актам з 4 красавіка 1348 года. 
Карлаў універсітэт быў заснаваны імператарам [[Карл IV Люксембургскі|Карлам IV]] у 1347 ці 1348 годзе па прапанове першага пражскага архібіскупа [[Арнашт з Пардубіц|Арнашта]]. Для правядзення навучальных заняткаў імператар выкупіў некалькі будынкаў у квартале [[Старэ-Места]], якія атрымалі па яго імі назву [[Каралінум]]а.
 
Карлаў універсітэт стаў першым нямецкім універсітэтам наогул і першым універсітэтам Цэнтральнай Еўропы, у прыватнасці. Паколькі ён быў заснаваны прадстаўнікамі нямецкай абшчыны Чэхіі, то абслугоўваў у першую чаргу яе інтарэсы. Навучанне ва ўніверсітэце вялося на [[Нямецкая мова|нямецкай мове]] да канца XIX стагоддзя, пакуль Прага заставалася ў складзе [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]]. У адрозненне ад шматлікіх іншых універсітэтаў, адукацыя не мела рэлігійнага ўхілу, з прычыны таго, што ў каталіцкай царквы ў Празе мелася ўласная навучальная ўстанова — [[Клеменцінум]], куды ў 1622 годзе была пераведзена ўніверсітэцкая бібліятэка.