Клецк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 104:
Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) Клецк апынуўся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікі]], у [[Нясвіжскі павет|Нясвіжскім павеце]]. Цягам [[1924]]—[[1931]] у месце працавала [[Клецкая беларуская гімназія|беларуская гімназія]].
 
У [[1939]] Клецк увайшоў у [[БССР]], дзе ў [[1940]] стаў цэнтрам раёну. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[26 чэрвеня]] [[1941]] — да [[4 ліпеня]] [[1944]] горадагорад знаходзіласязнаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, [[6 кастрычніка]] [[1941]] нацысты расстралялі каля 4 тысяч [[яўрэі|яўрэяў]]. У [[1953]] савецкія ўлады злачынна ўзарвалі [[Траецкі касцёл, Клецк|Фарны касцёл]].
 
[[29 лістапада]] [[1999]] адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага [[герб Клецка|герба Клецка]]<ref>[http://www.kletsk.minsk-region.by/ru/region/gerb Геральдика] на [http://www.kletsk.minsk-region.by Клецкий районный исполнительный комитет]</ref>. [[11 лістапада]] [[2008]] з ініцыятывы мясцовага святара [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]] на помнік архітэктуры [[XVII стагоддзе|XVII ст.]], колішні касцёл дамініканцаў, паставілі пазалочаны [[купал-цыбуліна|купал-цыбуліну]], што з'яўляецца грубым парушэннем дзейнага заканадаўства<ref>Печанко С. [http://nn.by/index.php?c=ar&i=21400 Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту] // «[[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]», [[10 лістапада]] [[2008]].</ref>. Нягледзячы на звароты грамадскасці ў пракуратуру<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/1373285.html Пракуратура падтрымала апазіцыянера] // [[Радыё Свабода]], [[22 студзеня]] [[2009]].</ref>, неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі. [[25 снежня]] [[2008]] у Клецку адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла Найсв. Тройцы.